Our Lady of Medjugorje Messages

"Дарагія дзеці! Я радуюся з вамі і дзякую вам за кожную ахвяру і малітву, якія вы ўчынілі ў маіх намерах. Дзеці, памятайце, што вы важныя ў маім плане выратавання чалавецтва. Вярніцеся да Бога і маліцеся, каб Дух Святы дзейнічаў у вас і праз вас. Дзеці, я з вамі ў гэтыя дні, калі сатана змагаецца за вайну і нянавісць. Падзел моцны, і зло дзейнічае ў чалавеку, як ніколі. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Я гляджу на вас і дзякую Богу за кожнага з вас, таму што Ён дазволіў мне заставацца з вамі, каб заахвоціць вас да святасці. Дзеці, мір парушаны, а сатана жадае хваляванняў. Таму няхай будзе яшчэ мацней вашая малітва, каб замоўк нячысты дух падзелу і вайны. Будзьце будаўнікамі міру і нясіце радасць Уваскрослага ў сябе і вакол вас, каб дабро панавала ў кожным чалавеку. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Я гляджу на вас і бачу, што вы загубленыя. Таму заклікаю ўсіх вас: вяртайцеся да Бога, вяртайцеся да малітвы, і Дух Святы напоўніць вас сваёй любоўю, якая дае радасць сэрцу. Надзея будзе расці ў вас і ў лепшай будучыні, і вы станеце радаснымі сведкамі Божай міласэрнасці ў вас і вакол вас. Дзякуй за тое, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Я чую вашы енкі і малітвы аб міры. Сатана змагаецца на працягу многіх гадоў за вайну. Таму Бог паслаў мяне да вас, каб весці вас шляхам святасці, бо чалавецтва знаходзіцца на раздарожжы. Я запрашаю вас вярнуцца да Бога і Божых запаведзяў, каб было добра вам на зямлі і вы выйшлі з гэтага крызісу, у які вы трапілі, таму што вы не слухаеце Бога, які любіць вас і хоча выратаваць вас і прывесці да новага жыцця. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Я з вамі і мы молімся разам. Дапамажыце мне, дзеткі, молячыся, каб сатана не перамог. Яго сіла смерці, нянавісці і страху надышла на Зямлю. Таму, дзеткі, вяртайцеся да Бога і малітвы, посту і адрачэння за ўсіх, хто растаптаны, бедны і не мае голасу ў гэтым свеце без Бога. Дзеці, калі вы не вернецеся да Бога і Яго запаведзяў, то ў вас няма будучыні. Вось чаму паслаў мяне, каб весці вас. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дзеткі! Сёння я запрашаю вас вярнуцца да асабістай малітвы. Дзеткі, не забывайце, што сатана моцны і хоча прыцягнуць да сябе як мага больш душ. Таму будзьце ўважлівыя ў малітве і засяроджаныя на добрым. Я з вамі і дабраслаўляю ўсіх вас сваім мацярынскім благаслаўленнем. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Сёння я прыношу вам майго Сына Езуса, каб адарыў вас Сваім супакоем. Дзеці, без міра ў вас няма ні будучыні, ні благаслаўлення, таму вяртайцеся да малітвы, таму што плёнам малітвы з'яўляюцца радасць і вера, без якіх вы не можаце жыць. Сённяшняе благаслаўленне мы даем вам, каб вы неслі яго ў вашыя сем'і і ўзбагачалі ўсіх, каго вы сустракаеце, каб адчуць ласку, якую вы атрымліваеце. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі! Я з вамі ў гэты час міласэрнасці і запрашаю вас усіх быць носьбітамі міру і любові ў гэтым свеце, дзе, дзеткі, Бог праз мяне запрашае вас быць малітвай і любоўю, і выразам раю тут на зямлі. Няхай вашы сэрцы будуць напоўнены радасцю і верай у Бога, каб мець, дзеткі, поўны давер да Яго святой волі. Таму я з вамі, бо Ён, Усявышні, пасылае мяне да вас, каб натхніць вас на надзею, і вы станеце міратворцамі ў гэтым неспакойным свеце. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Вярніцеся да малітвы, бо той, хто моліцца, не баіцца будучыні. Той, хто моліцца, адкрыты на жыццё і паважае жыццё іншых. Хто моліцца, дзеткі, той адчувае свабоду дзяцей Божых і з радасным сэрцам служыць дабру свайму брату-чалавеку. Бо Бог ёсць любоў і свабода. Таму, дзеткі, калі хочуць пасадзіць вас у кайданы і выкарастаць вас, гэта не ад Бога, бо Бог ёсць любоў і кожнаму стварэнню дае свой супакой. Таму Ён паслаў мяне, каб дапамагчы вам узрастаць на шляху святасці. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Маліцеся, сведчыце і радуйцеся са мной, бо Найвышэйшы працягвае пасылаць мяне каб весці вас па шляху святасці. Ведайце, дзеткі, што жыццё кароткае і што вас чакае вечнасць, каб з усімі святымі праслаўляць Бога сваім існаваннем. Не хвалюйцеся, дзеткі, пра зямныя рэчы, але прагніце неба. Вашай мэтай будзе рай, а ў сэрцы будзе панаваць радасць. Я з вамі і дабраслаўляю ўсіх вас мацярынскім благаслаўленнем. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose
<<Previous  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 13 Next>>

For God to live in your hearts, you must love.

`