Our Lady of Medjugorje Messages containing 'напоўнены'

Total found: 4
Візіянерка Мір'яна Драгіцевіч -Сольдо мела штодзённыя аб'яўленні ад 24 чэрвеня 1981 года па 25 снежня 1982 г. Падчас апошняга спаткання Маці Божая адкрыла ёй 10-ты сакрэт і сказала, што будзе аб'яўляцца ёй адзін раз у год 18-га сакавіка. Так было да гэтага часу і ў гэтым годзе таксама. Некалькі тысяч пілігрымаў сабраліся на ружанец. Аб'яўленне пачалося ў 13:44 і працягвалася да 13:48.
"Дарагія дзеці! Маім матчыным жаданнем ёсць, каб вашыя сэрцы былі напоўнены спакоем і вашыя душы былі чыстыя, каб вы ў прысутнасці майго Сына маглі ўбачыць Яго твар. Бо, дзеці мае, як маці ведаю, што прагнеце суцяшэння, надзеі і абароны. Вы, дзеці мае, свядома і несвядома шукаеце майго сына. І я праходзячы зямны час, цешылася, радавалася, цярпела і цярпліва пераносіла пакуты і боль, пакуль мой Сын у сваёй славе іх не адхіліў. Таму я кажу Сыну Майму: «Заўсёды ім дапамагай!». Вы, дзеці мае, праўдзівай любоўю асвяціце цемру эгаізму, які ўсё больш акружае маіх дзяцей. Будзьце велькадушнымі. Хай вы і вашыя рукі і сэрцы заўсёды будуць адкрытыя. Не бойцеся. Аддайцеся майму Сыну з даверам і надзеяй. Гледзячы на Яго, жывіце жыццём любові. Любіць- азначае аддаваць, цярпець, і ніколі не асуджаць. Любіць, значыць жыць словамі майго Сына. Мае дзеці, як маці кажу вам, толькі сапраўдная любоў вядзе да вечнага шчасця. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці, я дзякую вам, што вы адказалі на мой заклік і сабраліся тут вакол мяне, вашай Нябеснай Маці. Я ведаю, што вы думаеце пра мяне з любоўю і надзеяй. Я таксама люблю вас усіх, як і мой Наймілейшы Сын, які ў сваёй міласэрнай любові зноў і зноў пасылае мяне да вас. Ён, які быў чалавекам, які быў і ёсць Богам у Святой Тройцы Адзіны, Ён, які пакутваў за вас целам і душой, Ён, які стаў хлебам каб накарміць вашыя душы дзеля вашага выратавання. Мае дзеці, я навучу вас, як стаць годнымі Яго любові, як свае думкі кіраваць да Яго і жыць маім Сынам. Апосталы маёй любові, я укрываю вас маім плашчом, таму што, як маці, я хачу абараніць вас. Я прашу вас маліцца за ўвесь свет. Маё сэрца пакутуе. Грахі памнажаюцца, і іх ёсць занадта шмат, але з дапамогай вас, тых хто пакорны, сціплы і напоўнены любоўю, укрыты ад свету, маё Сэрца пераможа. Любіце майго Сына больш за ўсё, і ўвесь свет праз Яго. Ніколі не забывайце, што кожны ваш брат носіць у сабе нешта вельмі каштоўнае - душу. Таму, мае дзеці, любіце ўсіх, хто не ведае майго Сына, каб і яны праз малітву і міласць, якая паходзіць ад малітвы, сталі лепшымі, каб дабрыня ў іх перамагла, і іх душы былі выратаваныя і мелі вечнае жыццё. Мае апосталы, мае дзеці, мой Сын сказаў каб любілі адзін аднаго. Хай гэта будзе напісана ў вашых сэрцах, і з малітвай, імкніціся жыць гэтай любоўю. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці! Я заклікаю вас, каб былі шчодрымі ў адрачэнні, пасте і малітве за ўсіх тых, хто ў спакушэньні, вашых братоў і сястёр. Асаблівым чынам я прашу вас маліцца за святароў і ўсіх высвенчаных асоб, бо яны могуць любіць Езуса яшчэ больш палымяна; бо Святы Дух можа напоўніць іх сэрцы радасцю; бо яны могуць стаць сведкамі неба і нябесных таямніц. Многія душы ў граху, таму што не маюць тых, хто ахвяруе сабой і моліцца за іх пераўтварэнне. Я з вамі, і я малюся, каб вашыя сэрцы маглі быць напоўнены радасцю. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі! Я з вамі ў гэты час міласэрнасці і запрашаю вас усіх быць носьбітамі міру і любові ў гэтым свеце, дзе, дзеткі, Бог праз мяне запрашае вас быць малітвай і любоўю, і выразам раю тут на зямлі. Няхай вашы сэрцы будуць напоўнены радасцю і верай у Бога, каб мець, дзеткі, поўны давер да Яго святой волі. Таму я з вамі, бо Ён, Усявышні, пасылае мяне да вас, каб натхніць вас на надзею, і вы станеце міратворцамі ў гэтым неспакойным свеце. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`