Our Lady of Medjugorje Messages containing 'вашу'

Total found: 9
"Дарагія дзеці! Сёння прагну з вамі падзяліцца нябеснай радасцю. Дзеткі, адчыніце дзверы сэрца, каб у вашых сэрцах раслі надзея, супакой і міласць, якія дае адзіны Бог. Дзеткі, зa шмат яшчэ прывязаны да зямлі i зямных спраў, з-за гэтага шатан узрушвае вас як вецер марскія хвалі. Таму няхай ланцугом [бяспекі] вашага жыцця будзе малітва сэрцам і адарацыя майго Сына Езуса. Ахвяруйце Яму вашу будучыню, каб у Ім былі радасцю для інных і прыкладам праз ваша жыццё. Дзякую вам, што адказваеце на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, я запрашаю вас маліцца не патрабуючы, але аддаючы сябе ў ахвяру. Я запрашаю вас да раскрыцця Любові Міласэрнай. Я малюся за вас да майго Сына, за вашу веру, якая ўсё больш драбнее ў вашых сэрцах. Прашу Яго, каб дапамог вам Сваім Боскім Духам, таму што я хачу падтрымаць вас сваім мацярынскім духам. Мае дзеці, вы павінны стаць лепшымі. Толькі тыя чыстыя, сціплыя, напоўненыя любоўю сэрцы трымаюць гэты свет і ратуюць яго, ратуюць душы. Мае дзеці, мой Сын з'яўляецца сэрцам свету. Вы павінны любіць Яго і маліцца, а не здраджваць Яму. Таму вы, апосталы маёй любові, памнажайце веру ў сэрцах людзей праз свой прыклад, сваю малітву і сваю міласэрную любоў. Я з вамі і буду дапамагаць вам. Маліцеся, каб вашыя пастыры мелі як мага больш святла, і маглі асвячаць усіх, хто жыве ў цемры. "
"Дарагія дзеці! Сёння я хачу падзякаваць вам за вашу стойкасць і папросіць вас адкрыцца на глыбокую малітву. Дзеткі, малітва з'яўляецца сэрцам веры і надзеяй на вечнае жыццё. Таму, маліцеся сэрцам, аж пакуль вашае сэрца не заспявае з падзякай да Бога Творцы, які даў вам жыццё. Дзеткі, я з вамі, і я нясу вам маё матчына дабраслаўленне супакою. Дзякуй вам, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Заклікаю вас шчырымі сэрцамі прымаць Мае словы, якія Я кажу вам як Маці, каб вы ішлі шляхам дасканалага святла, чысціні, адзінай любові Майго Сына, чалавека і Бога. І радасць, святло, невыказаныя чалавечымі словамі, атуляць вашу душу! Вас ахопяць мір і любоў Майго Сына. Гэтага я жадаю ўсім маім дзецям. Таму вы, апосталы Маёй любові, вы, якія ўмеюць любіць і дараваць, вы, хто не судзіць, вы, каго я заклікаю быць прыкладам для тых, хто не ідзе па шляху святла і любові ці звярнуў з яго. Жыццём сваім пакажыце ім ісціну. Пакажыце ім любоў, бо любоў пераадольвае ўсе цяжкасці, а ўсе Мае дзеці прагнуць любові. Вашае адзінства ў любові - дар для Майго Сына і Мяне. Але, дзеці Мае, запомніце: любіць азначае і жадаць дабра свайму бліжняму, і жадаць навяртання для душы бліжняга. Калі Я гляджу на вас, што сабраліся ля Мяне, маё сэрца сумнае, таму што Я бачу так мала братэрскай любові, міласэрнай любові. Дзеці Мае, Эўхарыстыя, Мой жывы Сын - пасярод вас. Яго словы дапамогуць вам зразумець, бо Яго слова - жыццё, Яго слова спрыяе дыханню душы, Яго слова спрыяе пазнанню любові. Дарагія дзеці, Я зноў прашу вас як Маці, Якая жадае дабра сваім дзецям: любіце сваіх пастыраў, маліцеся за іх. Дзякуй вам! "
"Дарагія дзеці! Сёння, як маці, я запрашаю вас да навяртання. Дзеткі, гэта час для вас, час цішыні і малітвы. Таму, у цяпле вашага сэрца хай расце насенне надзеі і веры, і вы, дзеткі, з дня на дзень адчуеце неабходнасць маліцца больш. Ваша жыццё будзе упарадкаваным і адпаведным. Дзеткі, зразумейце, што вы тут на зямлі мінакі і будзеце адчуваць неабходнасць быць бліжэй да Бога і з любоўю сведчыць пра вашу сустрэчу з Богам, якім будзеце дзяліцца з іншымі [людзьмі]. Я з вамі і малюся за вас, але я не магу без вашага «Так». Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Маліцеся, працуйце і з любоўю сведчыце пра Валадарства Нябеснае, каб вам было б добра тут, на зямлі. Дзеткі, Бог дабраславіць вашу працу памножыўшы яе ў сто разоў, будзьце сведкамі ў народах, душы няверуючых адчуюць ласку навяртання, і Нябёсы будуць удзячныя за вашы намаганні і ахвяры. Дзеці, сведчыце з ружанцам у руцэ, што належыце мне і вырашыцеся на святасць. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, я ведаю, што прысутнічаю ў вашым жыцці і ў вашых сэрцах. Я адчуваю вашу любоў, чую вашы малітвы і накіроўваю іх да майго Сына. Але, дзеці, згодна з мацярынскай любоўю я хачу быць ў жыцці ўсіх маіх дзяцей. Я хачу сабраць усіх маіх дзяцей вакол мяне, пад мацярынскім покрывам. Таму я запрашаю і заклікаю апосталаў маёй любові дапамагчы мне.

Дзеці, мой Сын сказаў словы "Ойча наш", Ойча наш які ёсць усюды, нават у нашых сэрцах, Ён хоча навучыць вас маліцца словамі і пачуццямі. Ён хоча, каб вы заўсёды былі лепшымі, жылі міласэрнай любоўю, якая ўяўляе сабой малітву і бязмежную ахвяру для іншых.

Дзеці мае, аддайце майму Сыну любоў да бліжняга, дайце словы суцяшэння, спагады і справядлівасці сваім бліжнім. Усё, што вы даяце іншым, апосталы маёй любові, мой Сын атрымлівае як падарунак Я таксама з вамі, таму што мой Сын хоча, каб мая любоў ажыўляла душы як промні святла; каб дапамагчы вам знайсці шчасце і душэўны супакой. Таму, дзеці мае, любіце адзін аднаго. Будзьце злучаныя Маім Сынам, дзецьмі Божымі, якія прамаўляюць поўным, адкрытым і чыстым сэрцам "Ойча наш". І не бойцеся! Дзякуй! "
"Дарагія дзеткі! Сёння я запрашаю вас засведчыць вашу веру ў колерах вясны. Няхай гэта будзе вера ў надзею і мужнасць. Няхай ваша вера не вагаецца, дзеткі, у любой сітуацыі, нават у гэты час выпрабаванняў. Ідзіце смела з уваскрослым Хрыстом у напрамку неба, якое ёсць вашай мэтай. Я іду за вамі на гэтым шляху святасці і тулю ўсіх вас ў сваім Беззаганным Сэрцы. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Маё сэрца радаснае, бо праз гэтыя гады я бачу вашу любоў і адкрытасць на мае заклікі. Сёння я звяртаюся да вас усіх: маліцеся са мной за мір і свабоду, бо шатан моцны і хоча праз сваю хітрасць адвесці як можна больш сэрцаў ад майго матчынага сэрца. Таму выбярыце Бога, каб было добра вам на зямлі, якую Бог вам даў. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`