Our Lady of Medjugorje Messages containing 'маю'

Total found: 5
"Дарагія дзеці! Згодна з воляй майго Сына і праз маю матчыну міласць прыходжу да вас, маіх дзяцей, а асабліва да тых, якія яшчэ не пазналі міласці майго Сына. Прыходжу да вас, якія думаеце пра Мяне, якія да Мяне звяртаецеся. Даю вам маю матчыну любоў і нясу благаславенне свайго Сына. Ці маеце чыстые і адкрытые сэрцы? Ці бачыце дары, знакі маёй прысутнасці і міласці? Дзеці мае, у сваім зямным жыцці ідзіце па маім прыкладзе. Маё жыццё было болем, маўчаннем і невымернай верай і даверам Айцу Нябеснаму. Нічога не бывае выпадковым– ні боль, ні радасць, ні цярпенне, ні міласць. Усё гэта ласкі, якія дае вам мой Сын і якія вядуць вас да жыцця вечнага. Мой Сын чакае ад вас любові і малітвы да Яго. Любіць і маліцца да Яго азначае– буду вас павучаць як Маці– маліцца ў цішы сваёй душы, а не толькі прамаўляць вуснамі. Гэта азначае нават найменшы прыгожы ўчынак рабіць у імя майго Сына; імі з'яўляюцца цярплівасць, міласэрнасць, прыняцце болю і афяра ўчыненая на карысць іншых. Дзеці мае, мой Сын глядзіць на вас. Маліціся, каб і вы бачылі Яго аблічча i каб мог вам аб'явіцца. Дзеці мае, указваю вам адзіную і сапраўдную праўду. Маліціся, каб вы зразумелі гэта і былі ў стане распаўсюджваць любоў і надзею, каб маглі быць апосталамі маёй міласці. А асабліва маё матчына сэрца мілуе пастыраў. Маліціся за іх блаславёныя рукі. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеткі, з волі Нябеснага Айца, як Маці Таго, хто любіць вас, я з вамі тут, каб дапамагчы вам ведаць і ісці за Ім. Мой Сын пакінуў сляды сваіх стоп, каб вам было лягчэй iсцi за Ім. Не бойцеся. Не адчувайце сябе няўтульна, я з вамі. Не адчайвайцеся, таму што трэба шмат малітваў і шмат ахвяраў за тых, хто не моліцца, хто не любіць і не ведае майго Сына. Дапамажыце ім бачачы ў іх сваіх братоў. Апосталы маёй любові, пачуйце ў сабе мой голас, адчуйце маю матчыну любоў. Таму маліціся- маліціся дзейнічаючы, маліціся даючы, маліціся любячы, маліціся працай і думкамі пра майго Сына. Чым больш любові вы будзеце аддаваць, тым больш атрымаеце. Любоў паходзіць з любові асвячаючай свет. Адкупленне ёсць міласць, а міласць не мае канца. Калі мой Сын зноў прыйдзе на зямлю, ён будзе шукаць любоў у вашых сэрцах. Мае дзеці, Ён зрабіў для вас шмат спраў міласці. Я вучу вас бачыць іх, разумець іх, дзякаваць Яму, любіць Яго, і зноў нанова дараваць бліжняму; бо любіць майго Сына азначае дараваць. Майго Сына не любіце, калі не умееце дараваць бліжнему, калі вы не спрабуеце зразумець яго, калі яго асуджаеце. Мае дзеткі, нашто вам малітва, калі вы не любіце і не прабачаеце? Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці, Я заклікаю вас быць смелымі і не стамляцца, таму што нават самае найменьшае дабро, самы маленькі знак любові перамагаюць зло, якое становіцца ўсё больш прыкметным. Мае дзеці, слухайце мяне, каб дабро перамагло, каб пазналі любоў майго Сына. Гэта самае вялікае шчасце- рукі майго Сына, што абдымаюць, Таго, хто любіць душы, Таго, хто даў Сябе за вас і заўсёды дае Сябе нанова ў Эўхарыстыі, Таго, хто мае слова вечнага жыцця. Пазнанне Яго любові і поступ за Ім па Яго слядах азначаюць атрыманне багацця духоўнага. Гэта багацце, якое дае добрае самаадчуванне і заўсёды пачуццё любові і дабра. Апосталы маёй любові, мае дзеці, вы будзьце як прамяні сонца, якія цяплынёй любові Майго Сына саграваюць усіх вакол сябе. Мае дзеці, свет мае патрэбу ў апосталах любові; свету патрэбна вялікая колькасць малітвы, але малітвы прамоўленай з сэрца і душы, а не толькі вымаўленай вуснамі. Мае дзеці, імкніцеся да святасці ў пакоры. З пакорай, якая дазваляе майму Сыну, каб праз вас рабіць тое, што Ён жадае. Мае дзеці, вашы малітвы, вашы словы, думкі і дзеянні- ўсё гэта альбо адкрывае, альбо закрывае дзверы ў Царства Нябеснае для вас. Мой Сын паказаў вам шлях і даў вам надзею, а я вас суцяшаю і дадаю адвагі. Калі, дзеці мае, я пазнала, што такое боль, я мела веру і надзею, а цяпер маю узнагарода жывучы ў Каралеўстве майго Сына . Таму паслухайце мяне, не стамляйцеся. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці! Сёння я заклікаю вас маліцца у маіх намерах, каб я дапамагала вам. Дзеці, маліцеся на ружанцы і разважайце над таямніцамі ружанца, бо вы таксама праходзіце праз радасць і боль у сваім жыцці. Такім чынам вы ператворваеце [ружанцовыя] таямніцы ў сваё жыццё, бо жыццё з'яўляецца таямніцай, пакуль вы не аддасце яго ў рукі Бога. Так вы спазнаеце вопыт веры Пятра, які сустрэў Езуса і Дух Святы напоўніў яго сэрца. Дзеткі, і вы пакліканы даваць сведчанне жывучы любоўю, якою Бог акружае вас штодзень праз маю прысутнасць. Таму, дзеткі, будзьце адкрытыя і маліцеся сэрцам з верай. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Няхай гэты час стане заахвочваннем да вашага асабістага навяртання. Маліцеся, дзеці, у адзіноце да Святога Духа, каб умацаваў вас у веры і даверы Богу, каб вы былі дастойнымі сведкамі любові, якой Бог адорвае вас праз маю прысутнасць. Дзеці, не дазваляйце каб спакусы зрабілі каменнымі вашыя сэрцы і каб малітва ваша стала як пустыня. Будзьце адлюстраваннем любові да Бога і сведчыце пра ўваскрослага Езуса ў сваім жыцці. Я з вамі і люблю вас усіх мацярынскай любоўю. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`