Our Lady of Medjugorje Messages containing 'аблічча'

Total found: 4
"Дарагія дзеці! Згодна з воляй майго Сына і праз маю матчыну міласць прыходжу да вас, маіх дзяцей, а асабліва да тых, якія яшчэ не пазналі міласці майго Сына. Прыходжу да вас, якія думаеце пра Мяне, якія да Мяне звяртаецеся. Даю вам маю матчыну любоў і нясу благаславенне свайго Сына. Ці маеце чыстые і адкрытые сэрцы? Ці бачыце дары, знакі маёй прысутнасці і міласці? Дзеці мае, у сваім зямным жыцці ідзіце па маім прыкладзе. Маё жыццё было болем, маўчаннем і невымернай верай і даверам Айцу Нябеснаму. Нічога не бывае выпадковым– ні боль, ні радасць, ні цярпенне, ні міласць. Усё гэта ласкі, якія дае вам мой Сын і якія вядуць вас да жыцця вечнага. Мой Сын чакае ад вас любові і малітвы да Яго. Любіць і маліцца да Яго азначае– буду вас павучаць як Маці– маліцца ў цішы сваёй душы, а не толькі прамаўляць вуснамі. Гэта азначае нават найменшы прыгожы ўчынак рабіць у імя майго Сына; імі з'яўляюцца цярплівасць, міласэрнасць, прыняцце болю і афяра ўчыненая на карысць іншых. Дзеці мае, мой Сын глядзіць на вас. Маліціся, каб і вы бачылі Яго аблічча i каб мог вам аб'явіцца. Дзеці мае, указваю вам адзіную і сапраўдную праўду. Маліціся, каб вы зразумелі гэта і былі ў стане распаўсюджваць любоў і надзею, каб маглі быць апосталамі маёй міласці. А асабліва маё матчына сэрца мілуе пастыраў. Маліціся за іх блаславёныя рукі. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці! Дзякую Богу за кожнага з вас. Дзеткi, я асабліва дзякую вам, што адказалі на мой заклік. Я рыхтую вас да новых часоў, каб вы былі моцнымі ў веры і пастаяннымі ў малітве, каб праз вас Святы Дух мог дзейнічаць і абнаўляць аблічча зямлі. Я малюся з вамі за мір, які з'яўляецца самым каштоўным дарам, хоць шатан хоча вайны і нянавісці. Дзеці, будзьце маімі выцягнутымі рукамі і з гонарам ідзіце з Богам. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Мой любы Сын заўсёды маліўся і славіў Нябеснага Айца. Заўсёды казаў Яму пра ўсё і давяраў Яго волі. Вы павінны зрабіць тое ж самае, дзеці мае, таму што Нябесны Айцец заўсёды чуе сваіх дзяцей. Пакладзіце свае сэрцы ў Яго Сэрца, якое напоўненае любоўю, святлом і жыццём. Нябесны Айцец адараваў вас самім сабой ў чалавечым абліччы, абліччы майго Сына. Вы, апосталы маёй любові, заўсёды павінны насіць аблічча майго Сына ў вашых сэрцах і думках. Вы заўсёды павінны думаць пра Яго любоў і ахвяру. Павінны маліцца, каб заўсёды адчуваць Яго прысутнасць, таму што вы апосталы маёй любові, павінны дапамагаць ўсім тым, хто не ведае майго Сына, хто не пазнаў Яго міласці. Дзеці мае, чытайце Евангелле. У ім заўсёды знойдзеце нешта новае, тое, што прывязвае вас да майго Сына, які нарадзіўся, каб перадаць словы жыцця ўсім маім дзецям і прынесці сябе ў ахвяру за ўсіх. Апосталы маёй любові, любові да майго Сына, нясіце любоў і мір усім вашым братам. Не судзіце нікога. Любіце ўсіх дзеля любові да майго Сына. Такім чынам вы будзеце клапаціцца і пра ўласную душу, якая на самой справе самае дарагое. Дзякуй. "
"Дарагія дзеці! Маліцеся са мной за новае жыццё для ўсіх вас. У вашых сэрцах, дзеці, вы ведаеце, што трэба змяніць: навярнуцца да Бога і Яго запаведзяў, каб Дух Святы мог змяніць ваша жыццё і аблічча гэтай зямлі, якая мае патрэбу ў абнаўленні ў Духу. Дзеці, будзьце малітвай за ўсіх, хто не моліцца, будзьце радасцю для ўсіх, хто не бачыць выйсця, будзьце носьбітамі святла ў цемры гэтага неспакойнага часу. Маліцеся і звяртайцеся за дапамогай і абаронай да святых, каб вы таксама маглі прагнуць нябёсаў і нябесных рэалій. Я з вамі і абараняю, і благаслаўляю ўсіх вас маім мацярынскім блаславеннем. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`