Our Lady of Medjugorje Messages containing 'сваю'

Total found: 7
"Дарагія дзеці, Апосталы маёй любові, ваша задача складаецца ў тым, каб пашырыць любоў майго Сына да ўсіх тых, хто яе не спазнаў. Вы – малюсенькія агеньчыкі света, якія я мацярынскай любоўю навучаю свяціць ясна поўным святлом. Малітва дапаможа вам, таму што малітва вас выратуе, малітва выратуе свет. Таму, дзеці мае, маліцеся з дапамогай слоў, пачуццяў, міласэрнай любові і ахвярнасці. Мой Сын паказаў вам дарогу. Ён, Той хто стаў чалавекам і зрабіў мяне першым келіхам. Ён вам праз сваю ўзнёслую ахвяру паказаў, як належыць любіць. Таму, дзеці мае, не бойцеся гаварыць праўду. Не бойцеся змяніць сябе і свет – любіце, рабіце майго Сына вядомым і любімым, любіце іншых у Ім. Я як маці заўсёды з вамі. Прашу майго Сына, каб дапамагаў вам, каб у вашым жыцці панавала любоў – любоў, якая жыве, любоў, якая прыцягвае, любоў, якая дае жыццё. Такой любові вас вучу – чыстай любові. Гэта ваша заданне, мае апосталы, каб распазналі гэтую любоў, жылі ёю і распаўсюджвалі яе. Маліцеся з любоўю за сваіх пастухоў, каб яны з міласцю маглі сведчыць пра майго Сына. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці, я запрашаю вас маліцца не патрабуючы, але аддаючы сябе ў ахвяру. Я запрашаю вас да раскрыцця Любові Міласэрнай. Я малюся за вас да майго Сына, за вашу веру, якая ўсё больш драбнее ў вашых сэрцах. Прашу Яго, каб дапамог вам Сваім Боскім Духам, таму што я хачу падтрымаць вас сваім мацярынскім духам. Мае дзеці, вы павінны стаць лепшымі. Толькі тыя чыстыя, сціплыя, напоўненыя любоўю сэрцы трымаюць гэты свет і ратуюць яго, ратуюць душы. Мае дзеці, мой Сын з'яўляецца сэрцам свету. Вы павінны любіць Яго і маліцца, а не здраджваць Яму. Таму вы, апосталы маёй любові, памнажайце веру ў сэрцах людзей праз свой прыклад, сваю малітву і сваю міласэрную любоў. Я з вамі і буду дапамагаць вам. Маліцеся, каб вашыя пастыры мелі як мага больш святла, і маглі асвячаць усіх, хто жыве ў цемры. "
"Дарагія дзеці, як і ў іншых месцах, дзе я прыходзіла да вас, так і тут, я заклікаю вас да малітвы. Маліцеся за тых, хто не ведае майго Сына, за тых, хто не спазналі любові Божай, што змагаецца з грахом, за кансэкраваных асоб, за тых, каго мой Сын паклікаў, каб мелі дух любові і сілы для вас і Касцёла. Маліцеся да майго Сына, і любоў якую праз Яго атрымаеце, дасць вам сілы і ўчыніць вас гатовымі рабіць справы міласэрнасці ў Яго імя. Дзеці мае, будзьце гатовыя. Цяпер час перамен, таму я зноў заклікаю вас да веры і надзеі. Я паказваю вам шлях, якім вы павінны ісці, і адкрываю гэтыя словы Евангелля. Апосталы маёй любові, свет надзвычай мае патрэбу вашых рук узнесеных да нябёсаў, да Майго Сыну, да Нябеснага Айца. Трэба шмат пакоры і чысціні сэрца. Давярайце майму Сыну і верце, што вы заўсёды можаце быць лепшымі. Маё матчыны сэрца жадае, каб вы, апосталы маёй міласці, былі маленькімі агеньчыкамі для сусвета, каб асвятліць тыя месцы, дзе жадае панаваць цемра, каб праз сваю малітву і любоў паказвалі просты шлях, выратоўвалі душы. Я з вамі. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці! Няхай цяпер для вас будзе час малітвы. Вы не будзеце мець спакою без Бога. Таму, дзеткі, маліцеся за мір у вашых сэрцах і сем’ях, каб Езус нарадзіўся ў вас і даў вам сваю любоў і дабраславеньне. Свет знаходзіцца ў вайне, таму што сэрцы поўныя нянавісці і рэўнасці. Дзеткі, у вас можна ўбачыць мітрэнгу ў вачах, бо вы не дазволілі Езусу нарадзіцца ў вашым жыцці. Шукайце Яго, маліцеся, і Ён аддасца вам як дзіця, якое з'яўляецца радасцю і супакоем. Я з вамі і малюся за вас. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Нясу вам майго Сына Езуса, каб Ён дабраславіў вас і раскрыў вам сваю міласць, якая ідзе з нябёсаў. Вашыя сэрцы прагнуць міру, якога на зямлі становіцца ўсё менш. Менавіта таму людзі далёкія ад Бога і хварэюць душамі, і ідуць да духоўнай смерці. Дзеці, я з вамі, каб весці вас шляхам збаўлення, на які вас заклікае Бог. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Маё сэрца радаснае, бо праз гэтыя гады я бачу вашу любоў і адкрытасць на мае заклікі. Сёння я звяртаюся да вас усіх: маліцеся са мной за мір і свабоду, бо шатан моцны і хоча праз сваю хітрасць адвесці як можна больш сэрцаў ад майго матчынага сэрца. Таму выбярыце Бога, каб было добра вам на зямлі, якую Бог вам даў. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі, хай Усявышні дазволіць мне быць з вамі і быць вашай радасцю і дарогай надзеі, таму што чалавецтва вырашыла памерці. Вось чаму ён паслаў мяне навучыць вас, што без Бога ў вас няма будучыні. Будзьце, дзеткі, прыладамі любові для ўсіх тых, хто не сустрэў Бога любові. Сведчыце з радасцю сваю веру і не губляйце надзеі на перамену чалавечага сэрца. Я з вамі і благаслаўляю вас сваім матчыным благаслаўленнем. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`