Our Lady of Medjugorje Messages by month сакавік

Апошняе Пасланне з Меджугор'і, 25. сакавік 2017 [O]

"Дарагія дзеці! У гэты час ласкі я заклікаю ўсіх вас, каб адкрылі вашыя сэрцы Божай міласэрнасці, каб праз малітву, пакаянне і засяроджанасць на святасці, пачалі новае жыццё. Гэты веснавы час заклікае вас у вашых думках і сэрцах да новага жыцця, да адновы. Таму, дзеткі, я з вамі, каб дапамагчы вам, каб вы ўпэўнена сказалі Богу і Божым запаведзям ТАК. Вы не пакінутыя, я з вамі праз ласкі, якія Найвышэйшы дае мне для вас і вашага пакалення. Дзякуй вам, што адказалі на мой заклік. "

Апошняе Пасланне з Меджугор'і, 18. сакавік 2017 [O] - Штогадовае аб'яўленне для Мір'яны Драгіцевіч -Сольдо

Візіянерка Мір'яна Драгіцевіч -Сольдо мела штодзённыя аб'яўленні ад 24 чэрвеня 1981 года па 25 снежня 1982 г. Падчас апошняга спаткання Маці Божая адкрыла ёй 10-ты сакрэт і сказала, што будзе аб'яўляцца ёй адзін раз у год 18-га сакавіка. Так было да гэтага часу і ў гэтым годзе таксама. Некалькі тысяч пілігрымаў сабраліся на ружанец. Аб'яўленне пачалося ў 13:44 і працягвалася да 13:48.
"Дарагія дзеці! Маім матчыным жаданнем ёсць, каб вашыя сэрцы былі напоўнены спакоем і вашыя душы былі чыстыя, каб вы ў прысутнасці майго Сына маглі ўбачыць Яго твар. Бо, дзеці мае, як маці ведаю, што прагнеце суцяшэння, надзеі і абароны. Вы, дзеці мае, свядома і несвядома шукаеце майго сына. І я праходзячы зямны час, цешылася, радавалася, цярпела і цярпліва пераносіла пакуты і боль, пакуль мой Сын у сваёй славе іх не адхіліў. Таму я кажу Сыну Майму: «Заўсёды ім дапамагай!». Вы, дзеці мае, праўдзівай любоўю асвяціце цемру эгаізму, які ўсё больш акружае маіх дзяцей. Будзьце велькадушнымі. Хай вы і вашыя рукі і сэрцы заўсёды будуць адкрытыя. Не бойцеся. Аддайцеся майму Сыну з даверам і надзеяй. Гледзячы на Яго, жывіце жыццём любові. Любіць- азначае аддаваць, цярпець, і ніколі не асуджаць. Любіць, значыць жыць словамі майго Сына. Мае дзеці, як маці кажу вам, толькі сапраўдная любоў вядзе да вечнага шчасця. Дзякуй вам. "

Пасланне з Меджугор'і, 2. сакавік 2017 [O] - Аб'яўленне для Марыяны

"Дарагія дзеці, з матчынай любоўю прыходжу да вас, каб дапамагчы вам расці ў любові, што азначае расці ў веры.Прыходжу, каб дапамагчы вам перажываць з любоўю словы майго Сына, каб свет стаў іншым. Дзеля таго, апосталы маёй міласці, збіраю вас вакол сябе. Паглядзіце на мяне сэрцам, гаварыце са мной як з маці пра свае болі і цярпенні, пра свае радасці. Прасіце каб маліла за вас майго Сына. Мой Сын ласкавы і справедлівы. Маё матчына сэрца жадае, каб і вы былі такімі. Маё матчына сэрца жадае каб вы, апосталы маёй міласці, сваім жыццём гаварылі пра майго сына і мяне, каб свет стаў іншым, звярнуўся да прастаты і чысціні, звярнуўся да веры і надзеі. Таму маліцеся, маліцеся, маліцеся сэрцамі, маліціся з любоўю, маліціся праз добрыя ўчынкі. Маліцеся, каб ўсе спазналі майго Сына, каб змяніўся свет, каб свет выратаваўся. Перажывайце з любоўю словы майго Сына. Не асуджайце, але любіце адзін аднаго, каб маё сэрца магло перамагчы. Дзякуй вам. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.