Medjugorje Messages given to Mirjana[EN] - list

Пасланне з Меджугор'і, 2. верасень 2016 [O] - Аб'яўленне для Марыяны

"Дарагія дзеці! Згодна з воляй майго Сына і праз маю матчыну міласць прыходжу да вас, маіх дзяцей, а асабліва да тых, якія яшчэ не пазналі міласці майго Сына. Прыходжу да вас, якія думаеце пра Мяне, якія да Мяне звяртаецеся. Даю вам маю матчыну любоў і нясу благаславенне свайго Сына. Ці маеце чыстые і адкрытые сэрцы? Ці бачыце дары, знакі маёй прысутнасці і міласці? Дзеці мае, у сваім зямным жыцці ідзіце па маім прыкладзе. Маё жыццё было болем, маўчаннем і невымернай верай і даверам Айцу Нябеснаму. Нічога не бывае выпадковым– ні боль, ні радасць, ні цярпенне, ні міласць. Усё гэта ласкі, якія дае вам мой Сын і якія вядуць вас да жыцця вечнага. Мой Сын чакае ад вас любові і малітвы да Яго. Любіць і маліцца да Яго азначае– буду вас павучаць як Маці– маліцца ў цішы сваёй душы, а не толькі прамаўляць вуснамі. Гэта азначае нават найменшы прыгожы ўчынак рабіць у імя майго Сына; імі з'яўляюцца цярплівасць, міласэрнасць, прыняцце болю і афяра ўчыненая на карысць іншых. Дзеці мае, мой Сын глядзіць на вас. Маліціся, каб і вы бачылі Яго аблічча i каб мог вам аб'явіцца. Дзеці мае, указваю вам адзіную і сапраўдную праўду. Маліціся, каб вы зразумелі гэта і былі ў стане распаўсюджваць любоў і надзею, каб маглі быць апосталамі маёй міласці. А асабліва маё матчына сэрца мілуе пастыраў. Маліціся за іх блаславёныя рукі. Дзякую вам. "

Пасланне з Меджугор'і, 2. лістапад 2016 [O] - Аб'яўленне для Марыяны

"Дарагія дзеці, прыходзіць да вас i з'яўляцца вам - гэта велізарная радасць для майго матчынага сэрца. Гэта дар Майго Сына для вас і для ўсіх, хто прыходзіць сюды. Як Маці, заклікаю вас: любіце Майго Сына вышэй за ўсё. Каб любіць Яго ўсім сэрцам, вам неабходна Яго спазнаць. Вы спазнаеце Яго праз малітву. Маліцеся сэрцам і пачуццямі. Маліцца - азначае думаць пра Яго любоў і ахвяры. Маліцца, значыць любіць, аддаваць, пакутаваць і ахвяраваць. Заклікаю вас, дзеці Мае, быць апосталамі малітвы і любові. Дзеці Мае, гэты час няспання. У гэтай бадзёрасці Я заклікаю вас да малітвы, любові і даверу. Маё Матчына Сэрца хоча, каб Мой Сын, гледзячы ў вашыя сэрцы, бачыў у іх самаахвярны давер і любоў. З'яднаная любоў Маіх апосталаў будзе жыць, перамагаць і выкрываць зло. Дзеці Мае, Я была чарай Богачалавека, была Божай прыладай. Таму вас, Маіх апосталаў, Я заклікаю: будзьце праўдзівай, чыстай чарай любові Майго Сына. Заклікаю вас: будзьце прыладай, праз якое ўсе, хто не спазнаў Божай любові - хто ніколі не любіў - зразумеюць, прымуць яе, і ўратуюцца. Дзякуй вам, дзеці Мае. "
У той момант, калі Маці Божая сыходзіла, Мір'яна бачыла чару.

Апошняе Пасланне з Меджугор'і, 2. снежань 2016 [O] - Аб'яўленне для Марыяны

"Дарагія дзеці, маё матчына сэрца плача, гледзячы на тое, што мае дзеці робяць. Грахі памнажаюцца. Чысціня сэрца ўсё менш і менш важнае. Вы забыліся пра майго Сына, ўсё менш шануеце Яго, і мае дзеці пераследуюцца. Таму, вы, дзеці мае, апосталы майго кахання, сэрцам і душой заклікайце імя майго Сына. Ён будзе мець словы святла для вас. Ён яўляе Сябе вам, Ён ламае хлеб з вамі, дае вам словы міласці, каб вы пераўтварылі іх у справы міласэрнасці і сталі сведкамі праўды. Таму дзеці мае, не бойцеся. Дазвольце майму Сыну, каб Ён вамі паслужыў для выхоўвання і пераўтварэння параненых і загубленых душ. Дзеці мае, вярніціся да малітвы ружанцовай. Маліціся на ружанцы у духу самаахвярнасці і міласэрнасці. Маліцеся не толькі на словах, але і справамі міласэрнасці. Маліцеся за любоў да ўсіх людзей. Мой Сын стаў ахвярай узнёслай любові. Таму жывіце з Ім, каб мелі сілу і надзею, каб мелі любоў, якая ёсць жыццё і якая вядзе да вечнага жыцця. Я таксама ёсць з вамі дзякуючы Божай любові, і буду весці вас з матчынай любоўю. Дзякую вам. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.