17 Videos Medjugorje Message - January 2, 2018

Беларуская - Пасланне, 2. студзень 2018

Пасланне з Меджугор'і, 2. студзень 2018 - Аб'яўленне для Марыяны

Дарагія дзеці, калі на зямлі не хапае любові, калі не можаце знайсці шлях выратавання, я, Маці, прыходжу, каб дапамагчы вам знайсці сапраўдную веру, жывую і глыбокую, каб дапамагчы вам па-сапраўднаму любіць. Як маці, я сумую па вашай ўзаемнай любові, дабрыні і чысціні. Маё прагненне ў тым, каб вы были праведны і любілі . Мае дзеці, радуйцеся ў духу, будзьце чыстымі, будзьце дзецьмі. Мой Сын сказаў, што любіць заставацца сярод чыстых сэрцаў, таму што чыстыя сэрцы заўсёды маладыя і вясёлыя. Мой Сын наказаў вам, каб узаемна прабачалі і любілі адзін аднаго. Ведаю, што гэта не заўсёды лёгка. Пакута прымушае расці ў духу, каб маглі яшчэ больш узрастаць духоўна, мусіце шчыра і па-сапраўднаму дараваць і любіць.Шмат маіх дзяцей на зямлі не ведаюць Майго Сына. Не любяць Яго, але вы, хто любіць Майго Сына, хто носіць Яго ў сваім сэрцы, маліцеся, маліцеся, а молячыся адчувайце Майго Сына у сабе. Няхай ваша душа дыхае Яго подыхам. Я сярод вас, і кажу аб вялікіх і малых справах. Я не стамлюся гаварыць вам пра Майго Сына, сапраўднай любові. Таму, мае дзеці, адкрыйце свае сэрцы для мяне. Дазволь мне па-мацярынску суправаджаць. Будзьце апосталамі любові Майго Сына і маімі апосталамі. Як маці, я малю вас не забываць пра тых, каго Мой Сын паклікаў каб суправаджалі вас! Дзякуй.
 

For God to live in your hearts, you must love.

`