Error(s) before html tag encountered
Total found: 2
"Дарагія дзеці, Апосталы маёй любові, ваша задача складаецца ў тым, каб пашырыць любоў майго Сына да ўсіх тых, хто яе не спазнаў. Вы – малюсенькія агеньчыкі света, якія я мацярынскай любоўю навучаю свяціць ясна поўным святлом. Малітва дапаможа вам, таму што малітва вас выратуе, малітва выратуе свет. Таму, дзеці мае, маліцеся з дапамогай слоў, пачуццяў, міласэрнай любові і ахвярнасці. Мой Сын паказаў вам дарогу. Ён, Той хто стаў чалавекам і зрабіў мяне першым келіхам. Ён вам праз сваю ўзнёслую ахвяру паказаў, як належыць любіць. Таму, дзеці мае, не бойцеся гаварыць праўду. Не бойцеся змяніць сябе і свет – любіце, рабіце майго Сына вядомым і любімым, любіце іншых у Ім. Я як маці заўсёды з вамі. Прашу майго Сына, каб дапамагаў вам, каб у вашым жыцці панавала любоў – любоў, якая жыве, любоў, якая прыцягвае, любоў, якая дае жыццё. Такой любові вас вучу – чыстай любові. Гэта ваша заданне, мае апосталы, каб распазналі гэтую любоў, жылі ёю і распаўсюджвалі яе. Маліцеся з любоўю за сваіх пастухоў, каб яны з міласцю маглі сведчыць пра майго Сына. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці, я дзякую вам, што вы адказалі на мой заклік і сабраліся тут вакол мяне, вашай Нябеснай Маці. Я ведаю, што вы думаеце пра мяне з любоўю і надзеяй. Я таксама люблю вас усіх, як і мой Наймілейшы Сын, які ў сваёй міласэрнай любові зноў і зноў пасылае мяне да вас. Ён, які быў чалавекам, які быў і ёсць Богам у Святой Тройцы Адзіны, Ён, які пакутваў за вас целам і душой, Ён, які стаў хлебам каб накарміць вашыя душы дзеля вашага выратавання. Мае дзеці, я навучу вас, як стаць годнымі Яго любові, як свае думкі кіраваць да Яго і жыць маім Сынам. Апосталы маёй любові, я укрываю вас маім плашчом, таму што, як маці, я хачу абараніць вас. Я прашу вас маліцца за ўвесь свет. Маё сэрца пакутуе. Грахі памнажаюцца, і іх ёсць занадта шмат, але з дапамогай вас, тых хто пакорны, сціплы і напоўнены любоўю, укрыты ад свету, маё Сэрца пераможа. Любіце майго Сына больш за ўсё, і ўвесь свет праз Яго. Ніколі не забывайце, што кожны ваш брат носіць у сабе нешта вельмі каштоўнае - душу. Таму, мае дзеці, любіце ўсіх, хто не ведае майго Сына, каб і яны праз малітву і міласць, якая паходзіць ад малітвы, сталі лепшымі, каб дабрыня ў іх перамагла, і іх душы былі выратаваныя і мелі вечнае жыццё. Мае апосталы, мае дзеці, мой Сын сказаў каб любілі адзін аднаго. Хай гэта будзе напісана ў вашых сэрцах, і з малітвай, імкніціся жыць гэтай любоўю. Дзякуй вам. "