Error(s) before html tag encountered
Total found: 6
"Дарагія дзеці! Згодна з воляй майго Сына і праз маю матчыну міласць прыходжу да вас, маіх дзяцей, а асабліва да тых, якія яшчэ не пазналі міласці майго Сына. Прыходжу да вас, якія думаеце пра Мяне, якія да Мяне звяртаецеся. Даю вам маю матчыну любоў і нясу благаславенне свайго Сына. Ці маеце чыстые і адкрытые сэрцы? Ці бачыце дары, знакі маёй прысутнасці і міласці? Дзеці мае, у сваім зямным жыцці ідзіце па маім прыкладзе. Маё жыццё было болем, маўчаннем і невымернай верай і даверам Айцу Нябеснаму. Нічога не бывае выпадковым– ні боль, ні радасць, ні цярпенне, ні міласць. Усё гэта ласкі, якія дае вам мой Сын і якія вядуць вас да жыцця вечнага. Мой Сын чакае ад вас любові і малітвы да Яго. Любіць і маліцца да Яго азначае– буду вас павучаць як Маці– маліцца ў цішы сваёй душы, а не толькі прамаўляць вуснамі. Гэта азначае нават найменшы прыгожы ўчынак рабіць у імя майго Сына; імі з'яўляюцца цярплівасць, міласэрнасць, прыняцце болю і афяра ўчыненая на карысць іншых. Дзеці мае, мой Сын глядзіць на вас. Маліціся, каб і вы бачылі Яго аблічча i каб мог вам аб'явіцца. Дзеці мае, указваю вам адзіную і сапраўдную праўду. Маліціся, каб вы зразумелі гэта і былі ў стане распаўсюджваць любоў і надзею, каб маглі быць апосталамі маёй міласці. А асабліва маё матчына сэрца мілуе пастыраў. Маліціся за іх блаславёныя рукі. Дзякую вам. "
Візіянерка Мір'яна Драгіцевіч -Сольдо мела штодзённыя аб'яўленні ад 24 чэрвеня 1981 года па 25 снежня 1982 г. Падчас апошняга спаткання Маці Божая адкрыла ёй 10-ты сакрэт і сказала, што будзе аб'яўляцца ёй адзін раз у год 18-га сакавіка. Так было да гэтага часу і ў гэтым годзе таксама. Некалькі тысяч пілігрымаў сабраліся на ружанец. Аб'яўленне пачалося ў 13:44 і працягвалася да 13:48.
"Дарагія дзеці! Маім матчыным жаданнем ёсць, каб вашыя сэрцы былі напоўнены спакоем і вашыя душы былі чыстыя, каб вы ў прысутнасці майго Сына маглі ўбачыць Яго твар. Бо, дзеці мае, як маці ведаю, што прагнеце суцяшэння, надзеі і абароны. Вы, дзеці мае, свядома і несвядома шукаеце майго сына. І я праходзячы зямны час, цешылася, радавалася, цярпела і цярпліва пераносіла пакуты і боль, пакуль мой Сын у сваёй славе іх не адхіліў. Таму я кажу Сыну Майму: «Заўсёды ім дапамагай!». Вы, дзеці мае, праўдзівай любоўю асвяціце цемру эгаізму, які ўсё больш акружае маіх дзяцей. Будзьце велькадушнымі. Хай вы і вашыя рукі і сэрцы заўсёды будуць адкрытыя. Не бойцеся. Аддайцеся майму Сыну з даверам і надзеяй. Гледзячы на Яго, жывіце жыццём любові. Любіць- азначае аддаваць, цярпець, і ніколі не асуджаць. Любіць, значыць жыць словамі майго Сына. Мае дзеці, як маці кажу вам, толькі сапраўдная любоў вядзе да вечнага шчасця. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці, хто лепш чым я можа рассказаць вам пра міласць і боль майго Сына? Жыла з ім, з ім цярпела. Калі я жыла на зямлі, адчувала боль, таму што я была Мамай. Мой Сын палюбіў думкі і справы Нябеснага Айца, Бога сапраўднага, і як казаў мне, прыйшоў, каб выратаваць вас. Я любоўю хавала свой боль, таму вы, мае дзеці, маеце шмат пытанняў. Не разумееце боль, не разумееце, што гэты боль павінны прыняць з любоўю Божай і трываць. Кожны чалавек у большай ці меншай ступені гэта спазнаў, але маючы супакой у сэрцы і прабываючы ў стане ласкі мае надзею. Гэта Мой Сын, Бог з Богa народжаны. Яго словы- насенне вечнага жыцця. Пасеянае ў добрых душах, яно прыносіць шмат пладоў. Мой Сын пакутаваў, таму што ён узяў на сябе грахі вашыя. Таму ведайце, дзеці мае, апосталы маёй любові, вы, хто церпіце, ведайце, што ваша боль будзе святлом і славай. Мае дзеці. Калі вы церпіце боль, калі вы пакутуеце, неба схіляецца да вас, ўсім вакол вы даеце трохі з таго неба і вялікую надзею. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці, Я заклікаю вас быць смелымі і не стамляцца, таму што нават самае найменьшае дабро, самы маленькі знак любові перамагаюць зло, якое становіцца ўсё больш прыкметным. Мае дзеці, слухайце мяне, каб дабро перамагло, каб пазналі любоў майго Сына. Гэта самае вялікае шчасце- рукі майго Сына, што абдымаюць, Таго, хто любіць душы, Таго, хто даў Сябе за вас і заўсёды дае Сябе нанова ў Эўхарыстыі, Таго, хто мае слова вечнага жыцця. Пазнанне Яго любові і поступ за Ім па Яго слядах азначаюць атрыманне багацця духоўнага. Гэта багацце, якое дае добрае самаадчуванне і заўсёды пачуццё любові і дабра. Апосталы маёй любові, мае дзеці, вы будзьце як прамяні сонца, якія цяплынёй любові Майго Сына саграваюць усіх вакол сябе. Мае дзеці, свет мае патрэбу ў апосталах любові; свету патрэбна вялікая колькасць малітвы, але малітвы прамоўленай з сэрца і душы, а не толькі вымаўленай вуснамі. Мае дзеці, імкніцеся да святасці ў пакоры. З пакорай, якая дазваляе майму Сыну, каб праз вас рабіць тое, што Ён жадае. Мае дзеці, вашы малітвы, вашы словы, думкі і дзеянні- ўсё гэта альбо адкрывае, альбо закрывае дзверы ў Царства Нябеснае для вас. Мой Сын паказаў вам шлях і даў вам надзею, а я вас суцяшаю і дадаю адвагі. Калі, дзеці мае, я пазнала, што такое боль, я мела веру і надзею, а цяпер маю узнагарода жывучы ў Каралеўстве майго Сына . Таму паслухайце мяне, не стамляйцеся. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці! Я, па волі Айца Міласэрнага, даю вам відочныя прыкметы майго мацярынства і буду надалей іх вам даваць. Мае дзеці, гэта мацярынскае жаданне вылечваць душы. Гэта маё жаданне, каб кожнае маё дзіця мела сапраўдную веру, каб атрымалі цудоўны вопыт, п'ючы з крыніцы Слоў майго Сына- Слоў Жыцця. Мае дзеці, мой Сын, праз міласць і ахвяру прынёс у свет святло веры і паказаў вам дарогу веры. Дзеткі, бо вера перамагае боль і пакуты. Сапраўдная вера робіць малітву больш чуллівай, робіць справы міласэрнасці- размову, міласціну. Гэта мае дзеці якія маюць веру, сапраўдную веру, шчаслівыя нягледзячы нінашто, таму што перажываюць на зямлі пачатак нябеснага шчасця. Таму, дзеці мае, апосталы маёй любові, заклікаю вас даць прыклад праўдзівай веры, каб неслі святло там дзе цемра, каб жылі маім Сынам. Мае дзеці, як маці кажу вам: не можаце ісці дарогай веры і наследаваць майго Сына без вашых пастыраў. Маліцеся, каб яны мелі сілу і любоў каб весці вас. Няхай вашы малітвы заўсёды будуць з імі. Дзякуй. "
"Дарагія дзеці! Сёння я заклікаю вас маліцца у маіх намерах, каб я дапамагала вам. Дзеці, маліцеся на ружанцы і разважайце над таямніцамі ружанца, бо вы таксама праходзіце праз радасць і боль у сваім жыцці. Такім чынам вы ператворваеце [ружанцовыя] таямніцы ў сваё жыццё, бо жыццё з'яўляецца таямніцай, пакуль вы не аддасце яго ў рукі Бога. Так вы спазнаеце вопыт веры Пятра, які сустрэў Езуса і Дух Святы напоўніў яго сэрца. Дзеткі, і вы пакліканы даваць сведчанне жывучы любоўю, якою Бог акружае вас штодзень праз маю прысутнасць. Таму, дзеткі, будзьце адкрытыя і маліцеся сэрцам з верай. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "