Error(s) before html tag encountered
Total found: 4
"Дарагія дзеці! Сёння я заклікаю вас да глыбокага перажывання сваёй веры, каб вы прасілі Ўсявышняга за яе ўмацаванне так, каб вятры і буры не змаглі б яе зламаць. Хай карэннем вашай веры будзе малітва і надзея на вечнае жыццё. А таксама, дзеткі, працуйце над сабой ў гэты час міласці, у якой Бог дае ласкі, каб праз адрачэнне і заклік да навяртанне сталі людзьмі яснай і трывалай веры і надзеі. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік! "
"Дарагія дзеткі! Будзьце малітвай і адлюстраваннем Божай любові да ўсіх тых, хто далёкі ад Бога і Божых запаведзяў. Дзеткі, будзьце вернымі і цвёрдымі ў перамяненні і працуйце над сабой, каб святасць жыцця была вашай праўдай і падтрымкай у добрым праз малітву, каб ваша жыццё на зямлі было прыемнейшае. Дзякуй вам, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Сёння я заклікаю вас маліцца у маіх намерах, каб я дапамагала вам. Дзеці, маліцеся на ружанцы і разважайце над таямніцамі ружанца, бо вы таксама праходзіце праз радасць і боль у сваім жыцці. Такім чынам вы ператворваеце [ружанцовыя] таямніцы ў сваё жыццё, бо жыццё з'яўляецца таямніцай, пакуль вы не аддасце яго ў рукі Бога. Так вы спазнаеце вопыт веры Пятра, які сустрэў Езуса і Дух Святы напоўніў яго сэрца. Дзеткі, і вы пакліканы даваць сведчанне жывучы любоўю, якою Бог акружае вас штодзень праз маю прысутнасць. Таму, дзеткі, будзьце адкрытыя і маліцеся сэрцам з верай. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Цяпер час любові, цяпла, малітвы і радасці. Дзеткі, маліцеся, каб Дзіцятка Езус нарадзіўся ў вашых сэрцах. Адкрыйце сэрцы Езусу, які аддае сябе кожнаму з вас. Бог паслаў мяне быць радасцю і надзеяй у гэты час, і я кажу вам: без дзіцяці Езуса ў вас няма ні пяшчоты, ні адчування Неба, якія схаваны ў нованароджаным. Таму, дзеткі, працуйце над сабой. Чытаючы Святое Пісанне, вы адкрыеце для сябе нараджэнне Езуса і радасць як у першыя дні, якія Меджугор'е падарыла чалавецтву. Гісторыя будзе праўдай, і яна паўтараецца сёння ў вас і вакол вас. Працуйце і будуйце мір праз сакрамэнт споведзі. Дзеці, прымірыцеся з Богам, і вы ўбачыце вакол сябе цуды. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "