Web address of the page: https://www.medjugorje.ws/be/messages/ 
www.medjugorje.ws » Our Lady of Medjugorje Messages » Our Lady of Medjugorje Messages

Our Lady of Medjugorje Messages

"Дарагія дзеткі! Я з вамі ў гэты час міласэрнасці і запрашаю вас усіх быць носьбітамі міру і любові ў гэтым свеце, дзе, дзеткі, Бог праз мяне запрашае вас быць малітвай і любоўю, і выразам раю тут на зямлі. Няхай вашы сэрцы будуць напоўнены радасцю і верай у Бога, каб мець, дзеткі, поўны давер да Яго святой волі. Таму я з вамі, бо Ён, Усявышні, пасылае мяне да вас, каб натхніць вас на надзею, і вы станеце міратворцамі ў гэтым неспакойным свеце. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Вярніцеся да малітвы, бо той, хто моліцца, не баіцца будучыні. Той, хто моліцца, адкрыты на жыццё і паважае жыццё іншых. Хто моліцца, дзеткі, той адчувае свабоду дзяцей Божых і з радасным сэрцам служыць дабру свайму брату-чалавеку. Бо Бог ёсць любоў і свабода. Таму, дзеткі, калі хочуць пасадзіць вас у кайданы і выкарастаць вас, гэта не ад Бога, бо Бог ёсць любоў і кожнаму стварэнню дае свой супакой. Таму Ён паслаў мяне, каб дапамагчы вам узрастаць на шляху святасці. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Маліцеся, сведчыце і радуйцеся са мной, бо Найвышэйшы працягвае пасылаць мяне каб весці вас па шляху святасці. Ведайце, дзеткі, што жыццё кароткае і што вас чакае вечнасць, каб з усімі святымі праслаўляць Бога сваім існаваннем. Не хвалюйцеся, дзеткі, пра зямныя рэчы, але прагніце неба. Вашай мэтай будзе рай, а ў сэрцы будзе панаваць радасць. Я з вамі і дабраслаўляю ўсіх вас мацярынскім благаслаўленнем. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Дзеткі, з радасцю звяртаюся да ўсіх вас, хто адгукнуўся на мой заклік, будзьце радасцю і супакоем. Сваім жыццём давайце сведчанне нябёсаў, якое вам нясу. Прыйшоў час, дзеткі, каб вы сталі адлюстраваннем маёй любові да ўсіх тых, хто не любіць і чыё сэрца напоўнена нянавісцю. Не забывайце: Я з вамі і хадайнічаю за вас усіх перад маім сынам Езусам, каб Ён даў вам свой спакой. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! У гэты неспакойны час, калі д'ябал збірае жніво душ, каб прыцягнуць іх да сябе, я заклікаю вас да трывалай малітвы, каб вы ў малітве адкрылі Бога любові і надзеі. Дзеці, вазьміце крыж у рукі. Няхай ён вас заахвочвае, бо любоў заўсёды перамагае, асабліва цяпер калі адхіленыя крыж і вера. Вы павінны быць адлюстраваннем і прыкладам у сваім жыцці, што вера і надзея ўсё яшчэ жывыя і новы свет супакою магчымы. Я з вамі і хадайнічаю за вас перад маім Сынам Ісусам. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Маё сэрца радаснае, бо праз гэтыя гады я бачу вашу любоў і адкрытасць на мае заклікі. Сёння я звяртаюся да вас усіх: маліцеся са мной за мір і свабоду, бо шатан моцны і хоча праз сваю хітрасць адвесці як можна больш сэрцаў ад майго матчынага сэрца. Таму выбярыце Бога, каб было добра вам на зямлі, якую Бог вам даў. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі, я гляджу на вас і заклікаю: вярніцеся да Бога, бо Ён любоў, і з любові Ён паслаў мяне, каб я вяла вас на шляху навяртання. Пакіньце грэх і зло, выбярыце святасць, і радасць запануе, і вы станеце маімі працягнутымі рукамі ў гэтым загубленым свеце. Я хачу, каб вы былі малітвай і надзеяй для тых, хто не сустрэў Бога любові. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі! Сёння я запрашаю вас засведчыць вашу веру ў колерах вясны. Няхай гэта будзе вера ў надзею і мужнасць. Няхай ваша вера не вагаецца, дзеткі, у любой сітуацыі, нават у гэты час выпрабаванняў. Ідзіце смела з уваскрослым Хрыстом у напрамку неба, якое ёсць вашай мэтай. Я іду за вамі на гэтым шляху святасці і тулю ўсіх вас ў сваім Беззаганным Сэрцы. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! І сёння я з вамі, каб сказаць вам: -,,Дзеткі, хто моліцца той не баіцца будучыні і не губляе надзеі". Вы абраныя прыносіць радасць і супакой таму што вы мае. Я прыйшла сюды як Каралева міра, таму што д'ябал хоча хваляванняў і вайны, хоча напоўніць вашыя сэрцы страхам будучыні, а будучыня належыць Богу. Таму будзьце пакорныя, маліцеся і пакіньце ўсё ў руках Усявышняга, які стварыў вас. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Бог дазволіў мне быць з вамі сёння, заклікаць вас да малітвы і посту. Жывіце гэтым часам ласкі і будзьце сведкамі надзеі, бо я паўтараю вам, дзеткі, што праз малітву і пост можна ўратавацца нават ад вайны. Дзеткі, верце і жывіце ў веры і з верай у гэты час ласкі, і маё Беззаганнае Сэрца не пакіне нікога з вас у бядзе калі маёй абароны папросіце. Я заступаюся за вас перад Ўсявышнім і малюся за мір у вашых сэрцах і надзею на будучыню. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Next>>