Web address of the page: https://www.medjugorje.ws/be/messages/highlight?find=%D1%9E%D0%B2%D0%B5%D1%81%D1%8C 
www.medjugorje.ws » Our Lady of Medjugorje Messages » Our Lady of Medjugorje Messages containing 'ўвесь'

Our Lady of Medjugorje Messages containing 'ўвесь'

Total found: 3
"Дарагія дзеці, я дзякую вам, што вы адказалі на мой заклік і сабраліся тут вакол мяне, вашай Нябеснай Маці. Я ведаю, што вы думаеце пра мяне з любоўю і надзеяй. Я таксама люблю вас усіх, як і мой Наймілейшы Сын, які ў сваёй міласэрнай любові зноў і зноў пасылае мяне да вас. Ён, які быў чалавекам, які быў і ёсць Богам у Святой Тройцы Адзіны, Ён, які пакутваў за вас целам і душой, Ён, які стаў хлебам каб накарміць вашыя душы дзеля вашага выратавання. Мае дзеці, я навучу вас, як стаць годнымі Яго любові, як свае думкі кіраваць да Яго і жыць маім Сынам. Апосталы маёй любові, я укрываю вас маім плашчом, таму што, як маці, я хачу абараніць вас. Я прашу вас маліцца за ўвесь свет. Маё сэрца пакутуе. Грахі памнажаюцца, і іх ёсць занадта шмат, але з дапамогай вас, тых хто пакорны, сціплы і напоўнены любоўю, укрыты ад свету, маё Сэрца пераможа. Любіце майго Сына больш за ўсё, і ўвесь свет праз Яго. Ніколі не забывайце, што кожны ваш брат носіць у сабе нешта вельмі каштоўнае - душу. Таму, мае дзеці, любіце ўсіх, хто не ведае майго Сына, каб і яны праз малітву і міласць, якая паходзіць ад малітвы, сталі лепшымі, каб дабрыня ў іх перамагла, і іх душы былі выратаваныя і мелі вечнае жыццё. Мае апосталы, мае дзеці, мой Сын сказаў каб любілі адзін аднаго. Хай гэта будзе напісана ў вашых сэрцах, і з малітвай, імкніціся жыць гэтай любоўю. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці, я маці ўсіх вас, так што не бойцеся, таму што чую вашы малітвы, ведаю, што шукаеце мяне, і менавіта таму я малюся за вас да Майго Сына, Майго Сына, які адзіны з нябесным Айцом і Духам Святым Суцяшальнікам, суправаджаючы душы ў Каралеўства , адкуль прыйшло Каралеўства свету і святла. Мае дзеці, свабода была дадзена вам, каб вы зрабілі выбар, але як маці я прашу вас выбраць свабоду рабіць дабро. Вы, з чыстымі і простымі душамі, зразумееце - нават калі часам не разумееце слоў - і адчуеце, што ёсць праўда.

Мае дзеці, не парушайце ісціны і сапраўднага жыцця, пераймаючы фальш. Дзякуючы сапраўднаму жыццю Каралеўства Нябеснае ўваходзіць у вашыя сэрцы, і гэта Каралеўства Супакоя, Любові і Гармоніі. Тады, мае дзеці, не будзе эгаізма, які аддаляе вас ад Майго Сына. Затое будзе міласць і разуменне блізкіх. Таму што, запомніце, зноў вам паўтараю, маліцца- таксама азначае любіць іншых [людзей], блізкіх і даваць ім сябе.

Любіце і давайце ў імя Майго Сына, тады ён будзе дзейнічаць у вас, для вас. Мае дзеці, ўвесь час думайце пра майго Сына, любіце яго бязмежна, і вы будзеце мець сапраўднае жыццё, якое застанецца на вечнасць. Дзякуй вам, апосталы маёй любові."
"Дарагія дзеці! Калі прыходзіце да мяне як да маці, з чыстымі і адкрытымі сэрцамі, ведайце, што я вас слухаю, дадаю вам адвагі, суцяшаю вас і найперш за ўсё- заступаюся за вас перад маім Сынам. Ведаю, што хочаце мець моцную веру і выказваць яе правільным чынам. Гэта тое, што мой Сын чакае ад вас, то шчырая, моцная і глыбокая вера, тады кожны спосаб, у якім вы выказваеце веру з'яўляецца правільным.

Вера прыгожая таямніца, якая захоўваецца ў сэрцы. Яна існуе паміж Нябесным Айцом і ўсімі яго дзецьмі, яе можна спазнаць па плёну і міласці, якую маеце да ўсіх Божых стварэнняў. Апосталы маёй любові, мае дзеці, даверціся майму Сыну. Дапамажыце ўсім маім дзецям спазнаць Яго любоў. Вы- мая надзея, вы, хто стараецца шчыра любіць майго Сына.

У імя міласці, для вашага выратаваньня, згодна волі Айца Нябеснага і дзякуючы майму Сыну і я тут сярод вас. Апосталы маёй міласці, няхай разам з малітвай і ахвярай вашыя сэрцы будуць асвенчаны любоўю і святлом майго Сына. Хай гэтае святло і любоў азарае ўсіх, каго вы сустракаеце і навяртае іх да майго Сыну. Я з вамі. Асаблівым чынам я з вашымі пастырамі. Матчынай міласцю асвячаю іх і заахвочваю, каб рукамі, паблагаслаўленымі маім Сынам, благаславілі ўвесь свет. Дзякую вам. "