Our Lady of Medjugorje Messages containing 'годнымі'

Total found: 2
"Дарагія дзеці, я дзякую вам, што вы адказалі на мой заклік і сабраліся тут вакол мяне, вашай Нябеснай Маці. Я ведаю, што вы думаеце пра мяне з любоўю і надзеяй. Я таксама люблю вас усіх, як і мой Наймілейшы Сын, які ў сваёй міласэрнай любові зноў і зноў пасылае мяне да вас. Ён, які быў чалавекам, які быў і ёсць Богам у Святой Тройцы Адзіны, Ён, які пакутваў за вас целам і душой, Ён, які стаў хлебам каб накарміць вашыя душы дзеля вашага выратавання. Мае дзеці, я навучу вас, як стаць годнымі Яго любові, як свае думкі кіраваць да Яго і жыць маім Сынам. Апосталы маёй любові, я укрываю вас маім плашчом, таму што, як маці, я хачу абараніць вас. Я прашу вас маліцца за ўвесь свет. Маё сэрца пакутуе. Грахі памнажаюцца, і іх ёсць занадта шмат, але з дапамогай вас, тых хто пакорны, сціплы і напоўнены любоўю, укрыты ад свету, маё Сэрца пераможа. Любіце майго Сына больш за ўсё, і ўвесь свет праз Яго. Ніколі не забывайце, што кожны ваш брат носіць у сабе нешта вельмі каштоўнае - душу. Таму, мае дзеці, любіце ўсіх, хто не ведае майго Сына, каб і яны праз малітву і міласць, якая паходзіць ад малітвы, сталі лепшымі, каб дабрыня ў іх перамагла, і іх душы былі выратаваныя і мелі вечнае жыццё. Мае апосталы, мае дзеці, мой Сын сказаў каб любілі адзін аднаго. Хай гэта будзе напісана ў вашых сэрцах, і з малітвай, імкніціся жыць гэтай любоўю. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці, гледзячы на вас усіх, што сабраліся вакол мяне, сваёй Маці, бачу вельмі шмат чыстых душ, шукаючых міласці і суцяшэння, якіх ніхто ім не дае. Я таксама бачу тых, хто робіць зло, таму што не маюць добрых прыкладаў. Не ведаюць майго Сына. Тое дабро, якое маўклівае, распаўсюджваецца праз чыстыя душы і з'яўляецца сілай, якая падтрымлівае гэты свет. Ёсць шмат грахоў, але ёсць таксама міласць. Мой Сын пасылае вам мяне, Маму, тую самую для ўсіх вас, каб навучыла вас любіць, каб зразумелі, што вы браты. Прагну вам дапамагчы. Апосталы маёй міласці, даволі жывога прагнення веры і любові, а мой Сын яго прыме, але вы павінны быць годнымі, мець добрую волю і адкрытае сэрца. Мой Сын уваходзіць у адкрытыя сэрцы. Я, як Маці, жадаю, каб вы як мага лепш пазналі майго Сына, Бога з Бога народжанага, каб пазналі веліч яго любові, якой так моцна патрабуеце. Ён узяў на сябе грахі вашыя, атрымаў для вас збаўленне, а наўзамен просіць вас любіць адзін аднаго. Мой Сын ёсць любоў. Ён, не выбіраючы, любіць усіх людзей з усіх краёў і народаў. Калі б, дзеці мае, жылі любоў майго Сына, Яго Валадарства было б ўжо на зямлі. Таму, апосталы маёй любові, маліцеся. Маліцеся каб мой Сын і Яго міласць былі бліжэй да вас, каб сталі прыкладам любові і дапамаглі ўсім тым, хто не ведае майго Сына. Ніколі не забывайце, што мой Сын, у Святой Тройцы адзіны, любіць вас. Любіце свае пастыраў, і маліцеся за іх. Дзякуй. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`