Our Lady of Medjugorje Messages containing 'радасцю'

Total found: 15
"Дарагія дзеці! Сёння прагну з вамі падзяліцца нябеснай радасцю. Дзеткі, адчыніце дзверы сэрца, каб у вашых сэрцах раслі надзея, супакой і міласць, якія дае адзіны Бог. Дзеткі, зa шмат яшчэ прывязаны да зямлі i зямных спраў, з-за гэтага шатан узрушвае вас як вецер марскія хвалі. Таму няхай ланцугом [бяспекі] вашага жыцця будзе малітва сэрцам і адарацыя майго Сына Езуса. Ахвяруйце Яму вашу будучыню, каб у Ім былі радасцю для інных і прыкладам праз ваша жыццё. Дзякую вам, што адказваеце на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Сёння я запрашаю вас да малітвы. Хай малітва будзе вашым жыццём. Толькі так вашыя сэрцы напоўняцца мірам і радасцю. Бог будзе побач з вамі і адчуеце Яго ў сваім сэрцы як сябра. Вы будзеце размаўляць з Ім, як з Тым, каго вы ведаеце, і дзеткі, вы будзеце мець неабходнасць сведчыць, таму што Езус знаходзіцца ў вашым сэрцы, і вы злучаныя з Ім. Я з вамі і люблю вас усіх сваёй матчынай любоўю. Дзякуй вам за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! З вялікай радасцю я прыношу вам сёння майго Сына Езуса, каб адарыў вас Сваім супакоем. Дзеткі, адкрыйце свае сэрцы і будзьце радасныя, што вы можаце Яго атрымаць. Неба з вамі і змагаецца за мір у вашых сэрцах, сем'ях і ў свеце, а вы, дзеткі, дапамажыце вашымі малітвамі, каб здзейснілася так. Я благаслаўляю вас з Маім Сынам Езусам, і заклікаю вас не губляць надзеі, а вашыя погляды і сэрцы няхай заўсёды будуць накіраваныя да неба і вечнасці. Будзьце адкрытыя для Бога і на Яго планы. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі, сёння заклікаю вас каб былі людзьмі малітвы. Маліцеся аж пакуль малітва стане для вас радасцю і сустрэчай з Найвышэйшым. Ён пераменіць вашы сэрцы і станіце людзьмі міласці і пакою. Дзеткі, не варта забываць, што сатана моцны, і хоча вас адвесці ад малітвы. Не забывайце, што малітва з'яўляецца сакрэтным ключом сустрэчы з Богам. Таму, я з вамі, каб правесці вас. Не адступайце ад малітвы. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Я заклікаю вас, каб былі шчодрымі ў адрачэнні, пасте і малітве за ўсіх тых, хто ў спакушэньні, вашых братоў і сястёр. Асаблівым чынам я прашу вас маліцца за святароў і ўсіх высвенчаных асоб, бо яны могуць любіць Езуса яшчэ больш палымяна; бо Святы Дух можа напоўніць іх сэрцы радасцю; бо яны могуць стаць сведкамі неба і нябесных таямніц. Многія душы ў граху, таму што не маюць тых, хто ахвяруе сабой і моліцца за іх пераўтварэнне. Я з вамі, і я малюся, каб вашыя сэрцы маглі быць напоўнены радасцю. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Любыя дзеткі! Маім заклікам да вас з'яўлецца малітва. Няхай малітва стане для вас радасцю і вянком, які злучае вас з Богам. Дзеці, прыйдзе спакуса, а вы не будзеце моцныя, і грэх авалодае вамі, але калі вы належыце мне- пераможаце, бо вашым прытулкам будзе Сэрца майго Сына Езуса. Таму, дзеці, навяртайцеся да малітвы, пакуль малітва не стане для вас жыццём днём і ноччу. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Няхай цяпер для вас будзе час малітвы. Вы не будзеце мець спакою без Бога. Таму, дзеткі, маліцеся за мір у вашых сэрцах і сем’ях, каб Езус нарадзіўся ў вас і даў вам сваю любоў і дабраславеньне. Свет знаходзіцца ў вайне, таму што сэрцы поўныя нянавісці і рэўнасці. Дзеткі, у вас можна ўбачыць мітрэнгу ў вачах, бо вы не дазволілі Езусу нарадзіцца ў вашым жыцці. Шукайце Яго, маліцеся, і Ён аддасца вам як дзіця, якое з'яўляецца радасцю і супакоем. Я з вамі і малюся за вас. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Маліцеся са мной за новае жыццё для ўсіх вас. У вашых сэрцах, дзеці, вы ведаеце, што трэба змяніць: навярнуцца да Бога і Яго запаведзяў, каб Дух Святы мог змяніць ваша жыццё і аблічча гэтай зямлі, якая мае патрэбу ў абнаўленні ў Духу. Дзеці, будзьце малітвай за ўсіх, хто не моліцца, будзьце радасцю для ўсіх, хто не бачыць выйсця, будзьце носьбітамі святла ў цемры гэтага неспакойнага часу. Маліцеся і звяртайцеся за дапамогай і абаронай да святых, каб вы таксама маглі прагнуць нябёсаў і нябесных рэалій. Я з вамі і абараняю, і благаслаўляю ўсіх вас маім мацярынскім блаславеннем. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Цяпер час ласкі. Я з вамі і зноў заклікаю вас, дзеці, вяртайцеся да Бога і малітвы, аж пакуль малітва не стане вам радасцю. Дзеці, у вас не будзе будучыні і супакою пакуль у вашым жыцці не з'явіцца асабістае навяртанне і змена да лепшага. Зло спыніцца і мір запануе ў вашых сэрцах і ў свеце. Так, дзеці, маліцеся, маліцеся, маліцеся. Я з вамі і хадайнічаю перад маім сынам Езусам за кожнага з вас. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Я з вамі так доўга, бо Бог вялікі ў сваёй міласці і ў маёй прысутнасці. Я заклікаю вас, дзеткі, вярнуцца да Бога і да малітвы. Хай любоў будзе мерай вашага жыцця, і памятайце, дзеткі, што малітва і пост твораць цуды ў вас і вакол вас. Што б вы ні рабілі, няхай гэта будзе на славу Богу, і тады Неба напоўніць ваша сэрца радасцю, і вы адчуеце, што Бог любіць вас і пасылае мяне, каб выратаваць вас і Зямлю, на якой вы жывяце. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Цяпер час любові, цяпла, малітвы і радасці. Дзеткі, маліцеся, каб Дзіцятка Езус нарадзіўся ў вашых сэрцах. Адкрыйце сэрцы Езусу, які аддае сябе кожнаму з вас. Бог паслаў мяне быць радасцю і надзеяй у гэты час, і я кажу вам: без дзіцяці Езуса ў вас няма ні пяшчоты, ні адчування Неба, якія схаваны ў нованароджаным. Таму, дзеткі, працуйце над сабой. Чытаючы Святое Пісанне, вы адкрыеце для сябе нараджэнне Езуса і радасць як у першыя дні, якія Меджугор'е падарыла чалавецтву. Гісторыя будзе праўдай, і яна паўтараецца сёння ў вас і вакол вас. Працуйце і будуйце мір праз сакрамэнт споведзі. Дзеці, прымірыцеся з Богам, і вы ўбачыце вакол сябе цуды. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Дзеткі, з радасцю звяртаюся да ўсіх вас, хто адгукнуўся на мой заклік, будзьце радасцю і супакоем. Сваім жыццём давайце сведчанне нябёсаў, якое вам нясу. Прыйшоў час, дзеткі, каб вы сталі адлюстраваннем маёй любові да ўсіх тых, хто не любіць і чыё сэрца напоўнена нянавісцю. Не забывайце: Я з вамі і хадайнічаю за вас усіх перад маім сынам Езусам, каб Ён даў вам свой спакой. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі! Я з вамі ў гэты час міласэрнасці і запрашаю вас усіх быць носьбітамі міру і любові ў гэтым свеце, дзе, дзеткі, Бог праз мяне запрашае вас быць малітвай і любоўю, і выразам раю тут на зямлі. Няхай вашы сэрцы будуць напоўнены радасцю і верай у Бога, каб мець, дзеткі, поўны давер да Яго святой волі. Таму я з вамі, бо Ён, Усявышні, пасылае мяне да вас, каб натхніць вас на надзею, і вы станеце міратворцамі ў гэтым неспакойным свеце. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі! Маліцеся, каб Дух Святы асвятліў вас, каб з радасцю шукалі Бога і былі сведкамі бязмежнай любові. Я з вамі, дзеткі, і зноў заклікаю ўсіх вас: -будзьце адважнымі і сведкамі добрых спраў, якія Бог чыніць у вас і праз вас. Радуйціся ў Богу. Рабіце дабро бліжняму, каб добра было вам на зямлі і маліцеся за мір, які знаходзіцца пад пагрозай, бо сатана хоча вайны і смуты. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі, хай Усявышні дазволіць мне быць з вамі і быць вашай радасцю і дарогай надзеі, таму што чалавецтва вырашыла памерці. Вось чаму ён паслаў мяне навучыць вас, што без Бога ў вас няма будучыні. Будзьце, дзеткі, прыладамі любові для ўсіх тых, хто не сустрэў Бога любові. Сведчыце з радасцю сваю веру і не губляйце надзеі на перамену чалавечага сэрца. Я з вамі і благаслаўляю вас сваім матчыным благаслаўленнем. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`