Our Lady of Medjugorje Messages containing 'дзеля'

Total found: 4
"Дарагія дзеці! Акрамя таго, сёння я заклікаю вас вярнуцца да малітвы. У гэты час ласкі Бог дазволіў Мне весці вас да святасці і простага жыцця, каб ў маленькіх рэчах вы адкрылі Бога Творцу, каб закахаліся ў Яго і ваша жыццё было падзякай Усявышняму за ўсё, што Ён дае вам. Дзеткі, хай ваша жыццё ў любові будзе падарункам для іншых [людзей], і Бог дабраславіць вас, і вы сведчыце самааддана дзеля любові да Бога. Я з вамі і заступаюся перад Сваім Сынам за ўсіх вас. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, з матчынай любоўю прыходжу да вас, каб дапамагчы вам расці ў любові, што азначае расці ў веры.Прыходжу, каб дапамагчы вам перажываць з любоўю словы майго Сына, каб свет стаў іншым. Дзеля таго, апосталы маёй міласці, збіраю вас вакол сябе. Паглядзіце на мяне сэрцам, гаварыце са мной як з маці пра свае болі і цярпенні, пра свае радасці. Прасіце каб маліла за вас майго Сына. Мой Сын ласкавы і справедлівы. Маё матчына сэрца жадае, каб і вы былі такімі. Маё матчына сэрца жадае каб вы, апосталы маёй міласці, сваім жыццём гаварылі пра майго сына і мяне, каб свет стаў іншым, звярнуўся да прастаты і чысціні, звярнуўся да веры і надзеі. Таму маліцеся, маліцеся, маліцеся сэрцамі, маліціся з любоўю, маліціся праз добрыя ўчынкі. Маліцеся, каб ўсе спазналі майго Сына, каб змяніўся свет, каб свет выратаваўся. Перажывайце з любоўю словы майго Сына. Не асуджайце, але любіце адзін аднаго, каб маё сэрца магло перамагчы. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці, я дзякую вам, што вы адказалі на мой заклік і сабраліся тут вакол мяне, вашай Нябеснай Маці. Я ведаю, што вы думаеце пра мяне з любоўю і надзеяй. Я таксама люблю вас усіх, як і мой Наймілейшы Сын, які ў сваёй міласэрнай любові зноў і зноў пасылае мяне да вас. Ён, які быў чалавекам, які быў і ёсць Богам у Святой Тройцы Адзіны, Ён, які пакутваў за вас целам і душой, Ён, які стаў хлебам каб накарміць вашыя душы дзеля вашага выратавання. Мае дзеці, я навучу вас, як стаць годнымі Яго любові, як свае думкі кіраваць да Яго і жыць маім Сынам. Апосталы маёй любові, я укрываю вас маім плашчом, таму што, як маці, я хачу абараніць вас. Я прашу вас маліцца за ўвесь свет. Маё сэрца пакутуе. Грахі памнажаюцца, і іх ёсць занадта шмат, але з дапамогай вас, тых хто пакорны, сціплы і напоўнены любоўю, укрыты ад свету, маё Сэрца пераможа. Любіце майго Сына больш за ўсё, і ўвесь свет праз Яго. Ніколі не забывайце, што кожны ваш брат носіць у сабе нешта вельмі каштоўнае - душу. Таму, мае дзеці, любіце ўсіх, хто не ведае майго Сына, каб і яны праз малітву і міласць, якая паходзіць ад малітвы, сталі лепшымі, каб дабрыня ў іх перамагла, і іх душы былі выратаваныя і мелі вечнае жыццё. Мае апосталы, мае дзеці, мой Сын сказаў каб любілі адзін аднаго. Хай гэта будзе напісана ў вашых сэрцах, і з малітвай, імкніціся жыць гэтай любоўю. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці! Мой любы Сын заўсёды маліўся і славіў Нябеснага Айца. Заўсёды казаў Яму пра ўсё і давяраў Яго волі. Вы павінны зрабіць тое ж самае, дзеці мае, таму што Нябесны Айцец заўсёды чуе сваіх дзяцей. Пакладзіце свае сэрцы ў Яго Сэрца, якое напоўненае любоўю, святлом і жыццём. Нябесны Айцец адараваў вас самім сабой ў чалавечым абліччы, абліччы майго Сына. Вы, апосталы маёй любові, заўсёды павінны насіць аблічча майго Сына ў вашых сэрцах і думках. Вы заўсёды павінны думаць пра Яго любоў і ахвяру. Павінны маліцца, каб заўсёды адчуваць Яго прысутнасць, таму што вы апосталы маёй любові, павінны дапамагаць ўсім тым, хто не ведае майго Сына, хто не пазнаў Яго міласці. Дзеці мае, чытайце Евангелле. У ім заўсёды знойдзеце нешта новае, тое, што прывязвае вас да майго Сына, які нарадзіўся, каб перадаць словы жыцця ўсім маім дзецям і прынесці сябе ў ахвяру за ўсіх. Апосталы маёй любові, любові да майго Сына, нясіце любоў і мір усім вашым братам. Не судзіце нікога. Любіце ўсіх дзеля любові да майго Сына. Такім чынам вы будзеце клапаціцца і пра ўласную душу, якая на самой справе самае дарагое. Дзякуй. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`