Our Lady of Medjugorje Messages containing 'бачыць'

Total found: 7
"Дарагія дзеці, мой Сын быў крыніцай любові і святла, калі на зямлі прамаўляў да людзей усіх народаў. Мае апосталы, ідзіце за Ягоным святлом. Гэта не лёгка. Вы павінны стаць маленькімі. Вы павінны прынізіцца ў адносінах да іншых, і праз веру напоўніцца Яго любоўю. Ні адзін чалавек на зямлі без веры не можа перажыць цудоўнага здарэння. Я з вамі. Адкрываюся вам праз мой прыход, праз гэтыя словы і тым самым хачу засьведчыць маё каханне і мацярынскі клопат. Мае дзеці, не марнуйце час на задаванне пытанняў, на якія ніколі не атрымаеце адказ. У канцы вашага зямнога шляху вам дасць адказ Нябесны Айцец. Ведайце заўсёды, што Бог ведае ўсё, Бог усё бачыць, і Бог любіць. Мой наймілейшы Сын, асвятляе жыццё, рассейвае цемру, а мая матчына любоў, якую прыносіць мне, ёсць для вас не вытлумачальная, ёсць таямнічая, але сапраўдная. Я выказваю вам мае пачуцці, любоў, разуменне і матчыну дабрыню. Я чакаю ад вас, маіх апосталаў, руж вашых малітваў, якія павінны быць справамі любові. Гэта для майго матчынага сэрца наймілей малітвы. Прыношу іх да Майго Сына, які нарадзіўся для вас. Ён глядзіць на вас і слухае вас. Мы заўсёды побач з вамі, гэта ёсць любоў, што перажывае, аб'ядноўвае, змяняе, дадае адвагі і напаўняе, і таму апосталы мае, любіце адзін аднаго, але больш за ўсё любіце майго Сына. Гэта адзіная дарога да выратавання, да вечнага жыцця. Гэта мая самая прыемнае малітва, якая напаўняе маё сэрца найпрыгажэйшым водарам руж. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці! Найвышэйшы дазволіў мне, каб я зноў нанова заклікала вас да навяртання. Дзеці, адкрыйце свае сэрцы на ласку, да якой вы ўсе запрошаны. Будзьце сведкамі супакою і міру ў гэтым неспакойным свеце. Тут, на Зямлі, вашае жыццё хуткаплыннае. Маліцеся, каб праз малітву вы адчувалі смутак па небу і нябесным рэчам і вашае сэрца будзе бачыць па-іншаму. Вы не самотныя, я з вамі, і перад маім Сынам Езусам заступаюся за вас. Дзякуй вам, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі, з волі Нябеснага Айца, як Маці Таго, хто любіць вас, я з вамі тут, каб дапамагчы вам ведаць і ісці за Ім. Мой Сын пакінуў сляды сваіх стоп, каб вам было лягчэй iсцi за Ім. Не бойцеся. Не адчувайце сябе няўтульна, я з вамі. Не адчайвайцеся, таму што трэба шмат малітваў і шмат ахвяраў за тых, хто не моліцца, хто не любіць і не ведае майго Сына. Дапамажыце ім бачачы ў іх сваіх братоў. Апосталы маёй любові, пачуйце ў сабе мой голас, адчуйце маю матчыну любоў. Таму маліціся- маліціся дзейнічаючы, маліціся даючы, маліціся любячы, маліціся працай і думкамі пра майго Сына. Чым больш любові вы будзеце аддаваць, тым больш атрымаеце. Любоў паходзіць з любові асвячаючай свет. Адкупленне ёсць міласць, а міласць не мае канца. Калі мой Сын зноў прыйдзе на зямлю, ён будзе шукаць любоў у вашых сэрцах. Мае дзеці, Ён зрабіў для вас шмат спраў міласці. Я вучу вас бачыць іх, разумець іх, дзякаваць Яму, любіць Яго, і зноў нанова дараваць бліжняму; бо любіць майго Сына азначае дараваць. Майго Сына не любіце, калі не умееце дараваць бліжнему, калі вы не спрабуеце зразумець яго, калі яго асуджаеце. Мае дзеткі, нашто вам малітва, калі вы не любіце і не прабачаеце? Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці, на жаль, сярод вас, маіх дзяцей, шмат барацьбы, нянавісці, карысьлівасьці, эгаізму. Мае дзеці, як лёгка забываеце майго Сына, Яго словы, Яго любоў. Вера сгасае ў многіх душах,а сэрцы апантаныя матэрыяльнымі справамі гэтага свету. Тым не менш, маё матчына сэрца ведае, што ёсць тыя, хто верыць і любіць, хто хоча як мага больш наблізіцца да майго Сына, хто нястомна шукае майго Сына - таму шукае і мяне. Гэта пакорлівыя і лагодныя, хваробы і пакуты трываць моўчкі, спадзяюцца, але перш за ўсё маюць веру. Гэта апосталы маёй любові.

Мае дзеці, апосталы маёй любові, я вучу вас, што мой Сын не патрабуе пастаянных малітваў, але ўчынкаў і пачуццяў, веры і малітвы, каб праз асабістую малітву ўзрасталі ў веры, ўзрасталі ў любові. Ён хоча, каб вы любілі адзін аднаго, таму што гэта шлях да вечнага жыцця. Мае дзеці, не забывайце, што гэта мой Сын прынёс святло на гэтую зямлю, і прынёс яго тым, хто хацеў Яго бачыць і прыняць. Вы будзеце такімі, калі гэта будзе святло ісціны, міру і любові. Я як матуля правяду вас да сузірання майго Сына, да любові Яго са мной, каб вашы думкі, словы і ўчынкі былі накіраваны да Яго і ў Яго імя. Тады споўніцца жаданне майго сэрца. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці! Любоў майго Сына вялікая. Калі б вы ведалі веліч Яго любові, вы б не пераставалі пакланяцца Яму і дзякаваць Яму. Ён заўсёды жывы для вас у Эўхарыстыі, бо Эўхарыстыя - Яго сэрца; Эўхарыстыя - гэта сэрца веры. Ён ніколі не пакінуў вас. І калі вы спрабуеце пакінуць яго, Ён не пакідае вас. Менавіта таму маё матчына сэрца радуецца, калі бачыць, як вы, напоўненыя любоўю, вяртаецеся да Яго; калі Ён бачыць, што вы набліжаецеся да Яго праз прымірэнне, любоў і надзею. Маё мацярынскае сэрца ведае, што калі вы - апосталы маёй любові, мае кветкі - ідзяце шляхам веры, бо вы зараз парасткі, бутоны, але дзякуючы малітве і посту вы прынясеце свой плён. Вы будзеце несці святло і з усёй любоўю і мудрасцю будзеце асвятляць усё вакол сябе. Дзеці мае, як маці, прашу вас: маліцеся, думайце, разважайце. Усё, што з вамі адбываецца - прыгожае, пакутлівае, радаснае, святое - прымушае вас духоўна прачынацца, і мой Сын узрастае ў вас. Дзеці мае, трымайцеся за Яго, верце Яму, давярайце Яго любові, няхай Ён вядзе вас. Няхай Эўхарыстыя будзе месцам, дзе вы будзеце карміць свае душы, а потым распаўсюджваць любоў і праўду, сведчыць пра майго Сына. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці! У гэты час ласкі я хачу бачыць вашы твары перамененыя ў час малітвы. Вы вельмі абцяжараныя зямнымі клопатамі і не адчуваеце, што вясна на парозе. Дзеткі, вы закліканы да пакаяння і малітвы. Гэтак жа як прырода змагаецца ў цішыні за новае жыццё, вы закліканы адкрыць сябе ў малітве да Бога, у якой вы знойдзеце спакой і цяпло вясновага сонца ў вашых сэрцах. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Маліцеся са мной за новае жыццё для ўсіх вас. У вашых сэрцах, дзеці, вы ведаеце, што трэба змяніць: навярнуцца да Бога і Яго запаведзяў, каб Дух Святы мог змяніць ваша жыццё і аблічча гэтай зямлі, якая мае патрэбу ў абнаўленні ў Духу. Дзеці, будзьце малітвай за ўсіх, хто не моліцца, будзьце радасцю для ўсіх, хто не бачыць выйсця, будзьце носьбітамі святла ў цемры гэтага неспакойнага часу. Маліцеся і звяртайцеся за дапамогай і абаронай да святых, каб вы таксама маглі прагнуць нябёсаў і нябесных рэалій. Я з вамі і абараняю, і благаслаўляю ўсіх вас маім мацярынскім блаславеннем. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`