Our Lady of Medjugorje Messages containing 'памятайце'

Total found: 5
"Дарагія дзеці, я звяртаюся да вас як маці простымі словамі, але поўнымі любові і клопату аб сваіх дзецях, якіх даверыў мне мой Сын. І мой Сын, які вечна прысутны, Ён прамаўляе словы жыцця і засявая любоў ў адкрытых сэрцах. Таму я прашу вас, апосталы маёй любові, майце адкрытыя сэрцы заўсёды гатовыя да міласьці і прабачэння. Праз майго Сына заўсёды прабачайце, і вы будзеце ў супакоі. Мае дзеткі, турбуйцеся за вашыя душы, таму што гэта адзінае, што належыць вам. Вы забыліся пра важнасць сям'і. Сям'я не павінна быць месцам болю і пакут, але месцам разумення і чуллівасці. Сем'і, якія спрабуюць жыць у адпаведнасці з маім Сынам, жывуць ва ўзаемнай любові. Калі мой Сын быў яшчэ малы, Ён сказаў мне, што ўсе людзі Яго браты. Таму памятайце, апосталы маёй любові, што ўсе людзі, якіх вы сустракаеце, э'яўляюцца вам сям'ёй, вы- браты ў маім сыне. Мае дзеці, не марнуйце час, каб думаць пра будучыню і не турбуйцеся. Клапаціцеся толькі пра тое, каб добра пражыць кожную хвіліну па волі майго Сына, і здабудзеце супакой. Мае дзеці, ніколі не забывайце маліцца за сваіх пастыраў. Маліцеся, каб яны маглі прыняць усіх людзей як сваіх дзяцей, і каб у маім Сыне яны сталі да іх духоўнымі бацькамі. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці, я звяртаюся да вас як Маці, Маці справядлівых. Маці тых, хто любіць і пакутуя, Маці святых. Мае дзеці, вы таксама можаце быць святымі, гэта залежыць ад вас. Святыя тыя, хто бязмежна любіць Нябеснага Айца, тыя, хто любіць Яго больш за ўсё. Таму, дзеці мае, заўсёды імкніціся стаць лепшымі. Калі вы спрабуеце быць добрымі, вы можаце стаць святымі, нават калі вы не думалі пра сябе так. Але калі вы думаеце, што вы добрыя, вам не хапае пакоры і гонар аддаляе вас ад святасці. У гэтым неспакойным свеце, поўным небяспек, вашы рукі, апосталы маёй любові, павінны быць зложаны на малітве і гатовыя да спраў міласэрнасці. Таму , дзеці мае, складайце мне ў дар ружанец, ружы, якія я так люблю. Мае ружы- вашы малітвы сэрцам утвораныя, а не проста вуснамі прамоўленыя. Мае ружы- ваша праца, эфект малітвы, веры і любові. Мой Сын, калі быў маленькім, сказаў мне, што будзе мець шмат дзяцей, якія будуць прыносіць мне шмат руж. Не магла зразумець яго. Цяпер я ведаю, што гэта вы тыя дзеці, вы якія прыносіце мне ружы, калі больш за ўсё любіце майго Сына, калі моліцеся сэрцам, калі дапамагаеце самым бедным. Гэта мае ружы. Гэта вера, якая робіць усё ў жыцці з любоўю, не ведаючы гонару, заўсёды гатовая дараваць, ніколі не судзіць. Заўсёды трэба старацца зразумець свайго брата. Таму, апосталы маёй любові, маліцеся за тых, хто не можа любіць, за тых, хто не любіць вас. За тых, хто зрабіў вам зло, за тых, хто не зведаў міласці майго Сына. Мае дзеці, гэта тое, што я патрабую ад вас, і памятайце: маліцца, гэта значыць любіць і дараваць. Дзякуй. "
"Дарагія дзеці, вы, каго мой Сын любіць, вы, каго я люблю бязмернай матчынай любоўю, не дазваляйце эгаізму і самалюбству правіць светам. Не дазваляйце каб любоў і дабрыня былі укрытыя. Вы, умілаваныя, якія пазналі міласць майго Сына, памятайце, што быць каханым, гэта азначае любіць. Мае дзеці, майце веру. Калі ў вас ёсць вера, вы шчаслівыя і вы распаўсюджваеце свет, і ваша душа трымціць ад радасці. У гэтай душы ёсць мой Сын. Калі адданыя веры, калі адданыя любові, калі вы робіце дабро бліжняму, мой Сын усміхаецца ў вашай душы. Апосталы маёй любові, я, як маці, звяртаюся да вас, збіраю вас вакол сябе і хачу прывесці вас на шлях любові і веры. Шлях, які вядзе да святла свету. ГГэта для любові і для веры я тут, і праз матчына дабраславеньне я хачу дадаць вам надзею і сілу на вашай дарозе, таму што шлях да майго Сыну не лёгкі. Ён патрабуе намаганняў, дзяліцца, ахвяраў, прабачэння і шмат любові, але гэтая дарога вядзе да міру і шчасця. Мае дзеці, не верце хлуслівым галасам, якія кажуць аб фальшывых справах, фальшывым святле. Вы, мае дзеці, звярніцеся да Пісання. Я гляджу на вас з вялікай любоўю і з'яўляюся вам з міласці Божай. Мае дзеці, ідзіце за мной. Няхай ваша душа трымціць ад радасці. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці, з матчынай любоўю я запрашаю вас адкрыць сэрцы на супакой, каб адчынілі сэрцы майму Сыну, каб у вашых сэрцах загучала песня міласці да майго Сына, бо супакой толькі праз міласць прыходзіць да душы. Мае дзеці, я ведаю, што ёсць у вас дабрыня, я ведаю, што любіце міласэрднай любоўю. Аднак, многія мае дзеці да гэтага часу маюць закрытыя сэрцы. Думаюць, што могуць працаваць не накіроўваючы сваіх думак да Нябеснага Айца, які асвячае, да Майго Сына, які заўсёды ў Эўхарыстыі з вамі і прагне вас слухаць. Мае дзеці, чаму вы не звяртаецеся да Яго? Жыццё кожнага з вас з'яўляецца важным і каштоўным, таму што гэта падарунак ад Нябеснага Айца на вечнасць. Таму ніколі не забывайце дзякаваць, размаўляйце з Ім. Мае дзеці, я ведаю, што вам невядома, што будзе далей (у жыцці), але калі прыйдзе гэта ваша потым, вы атрымаеце адказ на кожнае пытанне. Мая матчына любоў жадае, каб вы былі гатовыя. Мае дзеці, хай ваша жыццё пакідае добрыя пачуцці ў сэрцах людзей, якіх сустракаеце, пачуцці міра, дабра і прабачэння. У малітве пачуйце тое, што кажа вам мой Сын і выканайце гэта. Зноў жа, я заклікаю вас маліцца за сваіх пастыраў, за тых, каго мой Сын паклікаў. Памятайце, што яны маюць патрэбу ў малітве і любові. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці! Я з вамі так доўга, бо Бог вялікі ў сваёй міласці і ў маёй прысутнасці. Я заклікаю вас, дзеткі, вярнуцца да Бога і да малітвы. Хай любоў будзе мерай вашага жыцця, і памятайце, дзеткі, што малітва і пост твораць цуды ў вас і вакол вас. Што б вы ні рабілі, няхай гэта будзе на славу Богу, і тады Неба напоўніць ваша сэрца радасцю, і вы адчуеце, што Бог любіць вас і пасылае мяне, каб выратаваць вас і Зямлю, на якой вы жывяце. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`