Our Lady of Medjugorje Messages containing 'міра'

Total found: 5
"Дарагія дзеці, з матчынай любоўю я запрашаю вас адкрыць сэрцы на супакой, каб адчынілі сэрцы майму Сыну, каб у вашых сэрцах загучала песня міласці да майго Сына, бо супакой толькі праз міласць прыходзіць да душы. Мае дзеці, я ведаю, што ёсць у вас дабрыня, я ведаю, што любіце міласэрднай любоўю. Аднак, многія мае дзеці да гэтага часу маюць закрытыя сэрцы. Думаюць, што могуць працаваць не накіроўваючы сваіх думак да Нябеснага Айца, які асвячае, да Майго Сына, які заўсёды ў Эўхарыстыі з вамі і прагне вас слухаць. Мае дзеці, чаму вы не звяртаецеся да Яго? Жыццё кожнага з вас з'яўляецца важным і каштоўным, таму што гэта падарунак ад Нябеснага Айца на вечнасць. Таму ніколі не забывайце дзякаваць, размаўляйце з Ім. Мае дзеці, я ведаю, што вам невядома, што будзе далей (у жыцці), але калі прыйдзе гэта ваша потым, вы атрымаеце адказ на кожнае пытанне. Мая матчына любоў жадае, каб вы былі гатовыя. Мае дзеці, хай ваша жыццё пакідае добрыя пачуцці ў сэрцах людзей, якіх сустракаеце, пачуцці міра, дабра і прабачэння. У малітве пачуйце тое, што кажа вам мой Сын і выканайце гэта. Зноў жа, я заклікаю вас маліцца за сваіх пастыраў, за тых, каго мой Сын паклікаў. Памятайце, што яны маюць патрэбу ў малітве і любові. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці! Толькі чыстае і адкрытае сэрца дазволіць вам сапраўды спазнаць майго Сына, каб i тыя, хто не ведае Яго любові, пазналі яе праз вас. Толькі любоў дапаможа вам зразумець, што яна мацней, чым смерць, таму што сапраўдная любоў пераадолела смерць і зрабіла так, што смерць не існуе.

Мае дзеці, прабачэнне - гэта найвышэйшая форма любові. Вы, як апосталы маёй любові, павінны маліцца, каб вы былі моцнымі ў духу і маглі зразумець і дараваць. Вы, апосталы маёй любові, разуменнем і прабачэннем даяце прыклад любові і міласэрнасці. Уменне зразумець і дараваць - гэта дар, аб якім неабходна маліцца і захаваць яго.

Прабачэннем вы паказваеце, што умееце любіць. Паглядзіце толькі, дзеці мае, як Нябесны Айцец любіць вас з вялікай любоўю, разуменнем, прабачэннем і справядлівасцю. Як дае вам мяне- Маці вашых сэрцаў. І вось я сярод вас, каб дабраславіць вас матчыным дабраславеньнем, запрасіць вас да малітвы, посту, сказаць вам, каб вы верылі, спадзяваліся, прабачалі, маліліся за пастыраў, і перш за ўсё- бязмежна любілі.

Мае дзеці, ідзіце за мной. Мой шлях - гэта шлях міра і любові, шлях майго Сына. Гэта шлях, які вядзе да трыумфу майго сэрца. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці! І сёння я з вамі, каб сказаць вам: -,,Дзеткі, хто моліцца той не баіцца будучыні і не губляе надзеі". Вы абраныя прыносіць радасць і супакой таму што вы мае. Я прыйшла сюды як Каралева міра, таму што д'ябал хоча хваляванняў і вайны, хоча напоўніць вашыя сэрцы страхам будучыні, а будучыня належыць Богу. Таму будзьце пакорныя, маліцеся і пакіньце ўсё ў руках Усявышняга, які стварыў вас. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Сёння я прыношу вам майго Сына Езуса, каб адарыў вас Сваім супакоем. Дзеці, без міра ў вас няма ні будучыні, ні благаслаўлення, таму вяртайцеся да малітвы, таму што плёнам малітвы з'яўляюцца радасць і вера, без якіх вы не можаце жыць. Сённяшняе благаслаўленне мы даем вам, каб вы неслі яго ў вашыя сем'і і ўзбагачалі ўсіх, каго вы сустракаеце, каб адчуць ласку, якую вы атрымліваеце. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, няхай Бог дазволіць мне быць з вамі і весці вас шляхам міра, каб праз асабісты мір вы будавалі мір у свеце. Я з вамі і заступаюся за вас перад маім Сынам Езусам, каб даў вам моцную веру і надзею на лепшую будучыню, якую я хачу будаваць з вамі. Будзьце адважнымі і не бойцеся, бо Бог з вамі. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`