Our Lady of Medjugorje Messages

Апошняе Пасланне з Меджугор'і, 25. май 2017 [O]

"Дарагія дзеці! Найвышэйшы дазволіў мне, каб я зноў нанова заклікала вас да навяртання. Дзеці, адкрыйце свае сэрцы на ласку, да якой вы ўсе запрошаны. Будзьце сведкамі супакою і міру ў гэтым неспакойным свеце. Тут, на Зямлі, вашае жыццё хуткаплыннае. Маліцеся, каб праз малітву вы адчувалі смутак па небу і нябесным рэчам і вашае сэрца будзе бачыць па-іншаму. Вы не самотныя, я з вамі, і перад маім Сынам Езусам заступаюся за вас. Дзякуй вам, што адказалі на мой заклік. "

Апошняе Пасланне з Меджугор'і, 2. май 2017 [O] - Аб'яўленне для Марыяны

"Дарагія дзеці, я запрашаю вас маліцца не патрабуючы, але аддаючы сябе ў ахвяру. Я запрашаю вас да раскрыцця Любові Міласэрнай. Я малюся за вас да майго Сына, за вашу веру, якая ўсё больш драбнее ў вашых сэрцах. Прашу Яго, каб дапамог вам Сваім Боскім Духам, таму што я хачу падтрымаць вас сваім мацярынскім духам. Мае дзеці, вы павінны стаць лепшымі. Толькі тыя чыстыя, сціплыя, напоўненыя любоўю сэрцы трымаюць гэты свет і ратуюць яго, ратуюць душы. Мае дзеці, мой Сын з'яўляецца сэрцам свету. Вы павінны любіць Яго і маліцца, а не здраджваць Яму. Таму вы, апосталы маёй любові, памнажайце веру ў сэрцах людзей праз свой прыклад, сваю малітву і сваю міласэрную любоў. Я з вамі і буду дапамагаць вам. Маліцеся, каб вашыя пастыры мелі як мага больш святла, і маглі асвячаць усіх, хто жыве ў цемры. "

Пасланне з Меджугор'і, 25. красавік 2017 [O]

"Дарагія дзеці! Кахайце, маліцеся і сведчыце аб маёй прысутнасці ўсім хто далёка. Праз сваё сведчанне і прыклад, вы можаце наблізіць сэрцы, якія далёка ад Бога і Яго ласкі. Я з вамі, і я заступаюся за кожнага з вас, каб з міласцю і адвагай сведчыць і заахвочваць тых, хто далёка ад майго Беззаганнага Сэрца. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "

Пасланне з Меджугор'і, 2. красавік 2017 [O] - Аб'яўленне для Марыяны

"Дарагія дзеці, Апосталы маёй любові, ваша задача складаецца ў тым, каб пашырыць любоў майго Сына да ўсіх тых, хто яе не спазнаў. Вы – малюсенькія агеньчыкі света, якія я мацярынскай любоўю навучаю свяціць ясна поўным святлом. Малітва дапаможа вам, таму што малітва вас выратуе, малітва выратуе свет. Таму, дзеці мае, маліцеся з дапамогай слоў, пачуццяў, міласэрнай любові і ахвярнасці. Мой Сын паказаў вам дарогу. Ён, Той хто стаў чалавекам і зрабіў мяне першым келіхам. Ён вам праз сваю ўзнёслую ахвяру паказаў, як належыць любіць. Таму, дзеці мае, не бойцеся гаварыць праўду. Не бойцеся змяніць сябе і свет – любіце, рабіце майго Сына вядомым і любімым, любіце іншых у Ім. Я як маці заўсёды з вамі. Прашу майго Сына, каб дапамагаў вам, каб у вашым жыцці панавала любоў – любоў, якая жыве, любоў, якая прыцягвае, любоў, якая дае жыццё. Такой любові вас вучу – чыстай любові. Гэта ваша заданне, мае апосталы, каб распазналі гэтую любоў, жылі ёю і распаўсюджвалі яе. Маліцеся з любоўю за сваіх пастухоў, каб яны з міласцю маглі сведчыць пра майго Сына. Дзякую вам. "

Пасланне з Меджугор'і, 25. сакавік 2017 [O]

"Дарагія дзеці! У гэты час ласкі я заклікаю ўсіх вас, каб адкрылі вашыя сэрцы Божай міласэрнасці, каб праз малітву, пакаянне і засяроджанасць на святасці, пачалі новае жыццё. Гэты веснавы час заклікае вас у вашых думках і сэрцах да новага жыцця, да адновы. Таму, дзеткі, я з вамі, каб дапамагчы вам, каб вы ўпэўнена сказалі Богу і Божым запаведзям ТАК. Вы не пакінутыя, я з вамі праз ласкі, якія Найвышэйшы дае мне для вас і вашага пакалення. Дзякуй вам, што адказалі на мой заклік. "

Апошняе Пасланне з Меджугор'і, 18. сакавік 2017 [O] - Штогадовае аб'яўленне для Мір'яны Драгіцевіч -Сольдо

Візіянерка Мір'яна Драгіцевіч -Сольдо мела штодзённыя аб'яўленні ад 24 чэрвеня 1981 года па 25 снежня 1982 г. Падчас апошняга спаткання Маці Божая адкрыла ёй 10-ты сакрэт і сказала, што будзе аб'яўляцца ёй адзін раз у год 18-га сакавіка. Так было да гэтага часу і ў гэтым годзе таксама. Некалькі тысяч пілігрымаў сабраліся на ружанец. Аб'яўленне пачалося ў 13:44 і працягвалася да 13:48.
"Дарагія дзеці! Маім матчыным жаданнем ёсць, каб вашыя сэрцы былі напоўнены спакоем і вашыя душы былі чыстыя, каб вы ў прысутнасці майго Сына маглі ўбачыць Яго твар. Бо, дзеці мае, як маці ведаю, што прагнеце суцяшэння, надзеі і абароны. Вы, дзеці мае, свядома і несвядома шукаеце майго сына. І я праходзячы зямны час, цешылася, радавалася, цярпела і цярпліва пераносіла пакуты і боль, пакуль мой Сын у сваёй славе іх не адхіліў. Таму я кажу Сыну Майму: «Заўсёды ім дапамагай!». Вы, дзеці мае, праўдзівай любоўю асвяціце цемру эгаізму, які ўсё больш акружае маіх дзяцей. Будзьце велькадушнымі. Хай вы і вашыя рукі і сэрцы заўсёды будуць адкрытыя. Не бойцеся. Аддайцеся майму Сыну з даверам і надзеяй. Гледзячы на Яго, жывіце жыццём любові. Любіць- азначае аддаваць, цярпець, і ніколі не асуджаць. Любіць, значыць жыць словамі майго Сына. Мае дзеці, як маці кажу вам, толькі сапраўдная любоў вядзе да вечнага шчасця. Дзякуй вам. "

Пасланне з Меджугор'і, 2. сакавік 2017 [O] - Аб'яўленне для Марыяны

"Дарагія дзеці, з матчынай любоўю прыходжу да вас, каб дапамагчы вам расці ў любові, што азначае расці ў веры.Прыходжу, каб дапамагчы вам перажываць з любоўю словы майго Сына, каб свет стаў іншым. Дзеля таго, апосталы маёй міласці, збіраю вас вакол сябе. Паглядзіце на мяне сэрцам, гаварыце са мной як з маці пра свае болі і цярпенні, пра свае радасці. Прасіце каб маліла за вас майго Сына. Мой Сын ласкавы і справедлівы. Маё матчына сэрца жадае, каб і вы былі такімі. Маё матчына сэрца жадае каб вы, апосталы маёй міласці, сваім жыццём гаварылі пра майго сына і мяне, каб свет стаў іншым, звярнуўся да прастаты і чысціні, звярнуўся да веры і надзеі. Таму маліцеся, маліцеся, маліцеся сэрцамі, маліціся з любоўю, маліціся праз добрыя ўчынкі. Маліцеся, каб ўсе спазналі майго Сына, каб змяніўся свет, каб свет выратаваўся. Перажывайце з любоўю словы майго Сына. Не асуджайце, але любіце адзін аднаго, каб маё сэрца магло перамагчы. Дзякуй вам. "

Пасланне з Меджугор'і, 25. люты 2017 [O]

"Дарагія дзеці! Сёння я заклікаю вас да глыбокага перажывання сваёй веры, каб вы прасілі Ўсявышняга за яе ўмацаванне так, каб вятры і буры не змаглі б яе зламаць. Хай карэннем вашай веры будзе малітва і надзея на вечнае жыццё. А таксама, дзеткі, працуйце над сабой ў гэты час міласці, у якой Бог дае ласкі, каб праз адрачэнне і заклік да навяртанне сталі людзьмі яснай і трывалай веры і надзеі. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік! "

Пасланне з Меджугор'і, 2. люты 2017 [O] - Аб'яўленне для Марыяны

"Дарагія дзеці, вы, якія імкнецеся кожны дзень свайго жыцця ахвяраваць майму Сыну, вы, якія спрабуеце жыць з ім, вы, хто моліцца і ахвяруецца, вы ёсць надзеяй гэтага свету. Вы з'яўляецеся промнямі святла майго Сына - жывым Евангеллем, маімі умілаванымі апосталамі майго кахання. Мой Сын з вамі. Ён з тымі, хто думае пра яго, хто маліцца, але таксама ён цярпліва чакае тых, хто Яго не ведае. Таму, вы, апосталы маёй любові, маліцеся сэрцам, і праз учынкі выказвайце любоў майго Сына. Гэта адзіная надзея для вас, і гэта адзіны шлях да вечнага жыцця. Я, як Маці, тут з вамі. Вашыя малітвы скіраваныя да мяне, з'яўляюцца самымі найпрыгажэйшымі ружамі любові да мяне. Не магу не быць дзе адчуваецца пах руж. Майце надзею і дзякуй вам. "

Пасланне з Меджугор'і, 25. студзень 2017 [O]

"Дарагія дзеці! Сёння я запрашаю вас маліцца за мір. Мір у сэрцах людзей, мір у сем'ях і мір ва ўсім свеце. Сатана моцны і хоча, каб вы ўсе павярнуліся супраць Бога, хоча звярнуць вас толькі на тое, што людскае, і ў сэрцах знішчыць усе пачуцці ў адносінах да Бога і Божых спраў. Дзеткі, маліціся і змагайціся супраць матэрыялізма, мадэрнізма і эгаізма, якія свет вам прапануе. Дзеткі, засяродціся на святасці, а я з маім сынам Езусам заступлюся за вас. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose
1 2 Next>>

For God to live in your hearts, you must love.