Our Lady of Medjugorje Messages containing '–'

"Дарагія дзеці, Апосталы маёй любові, ваша задача складаецца ў тым, каб пашырыць любоў майго Сына да ўсіх тых, хто яе не спазнаў. Вы малюсенькія агеньчыкі света, якія я мацярынскай любоўю навучаю свяціць ясна поўным святлом. Малітва дапаможа вам, таму што малітва вас выратуе, малітва выратуе свет. Таму, дзеці мае, маліцеся з дапамогай слоў, пачуццяў, міласэрнай любові і ахвярнасці. Мой Сын паказаў вам дарогу. Ён, Той хто стаў чалавекам і зрабіў мяне першым келіхам. Ён вам праз сваю ўзнёслую ахвяру паказаў, як належыць любіць. Таму, дзеці мае, не бойцеся гаварыць праўду. Не бойцеся змяніць сябе і свет любіце, рабіце майго Сына вядомым і любімым, любіце іншых у Ім. Я як маці заўсёды з вамі. Прашу майго Сына, каб дапамагаў вам, каб у вашым жыцці панавала любоў любоў, якая жыве, любоў, якая прыцягвае, любоў, якая дае жыццё. Такой любові вас вучу чыстай любові. Гэта ваша заданне, мае апосталы, каб распазналі гэтую любоў, жылі ёю і распаўсюджвалі яе. Маліцеся з любоўю за сваіх пастухоў, каб яны з міласцю маглі сведчыць пра майго Сына. Дзякую вам. "
To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`