Our Lady of Medjugorje Messages containing 'дарога'

Total found: 3
"Дарагія дзеці, мой Сын быў крыніцай любові і святла, калі на зямлі прамаўляў да людзей усіх народаў. Мае апосталы, ідзіце за Ягоным святлом. Гэта не лёгка. Вы павінны стаць маленькімі. Вы павінны прынізіцца ў адносінах да іншых, і праз веру напоўніцца Яго любоўю. Ні адзін чалавек на зямлі без веры не можа перажыць цудоўнага здарэння. Я з вамі. Адкрываюся вам праз мой прыход, праз гэтыя словы і тым самым хачу засьведчыць маё каханне і мацярынскі клопат. Мае дзеці, не марнуйце час на задаванне пытанняў, на якія ніколі не атрымаеце адказ. У канцы вашага зямнога шляху вам дасць адказ Нябесны Айцец. Ведайце заўсёды, што Бог ведае ўсё, Бог усё бачыць, і Бог любіць. Мой наймілейшы Сын, асвятляе жыццё, рассейвае цемру, а мая матчына любоў, якую прыносіць мне, ёсць для вас не вытлумачальная, ёсць таямнічая, але сапраўдная. Я выказваю вам мае пачуцці, любоў, разуменне і матчыну дабрыню. Я чакаю ад вас, маіх апосталаў, руж вашых малітваў, якія павінны быць справамі любові. Гэта для майго матчынага сэрца наймілей малітвы. Прыношу іх да Майго Сына, які нарадзіўся для вас. Ён глядзіць на вас і слухае вас. Мы заўсёды побач з вамі, гэта ёсць любоў, што перажывае, аб'ядноўвае, змяняе, дадае адвагі і напаўняе, і таму апосталы мае, любіце адзін аднаго, але больш за ўсё любіце майго Сына. Гэта адзіная дарога да выратавання, да вечнага жыцця. Гэта мая самая прыемнае малітва, якая напаўняе маё сэрца найпрыгажэйшым водарам руж. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці, вы, каго мой Сын любіць, вы, каго я люблю бязмернай матчынай любоўю, не дазваляйце эгаізму і самалюбству правіць светам. Не дазваляйце каб любоў і дабрыня былі укрытыя. Вы, умілаваныя, якія пазналі міласць майго Сына, памятайце, што быць каханым, гэта азначае любіць. Мае дзеці, майце веру. Калі ў вас ёсць вера, вы шчаслівыя і вы распаўсюджваеце свет, і ваша душа трымціць ад радасці. У гэтай душы ёсць мой Сын. Калі адданыя веры, калі адданыя любові, калі вы робіце дабро бліжняму, мой Сын усміхаецца ў вашай душы. Апосталы маёй любові, я, як маці, звяртаюся да вас, збіраю вас вакол сябе і хачу прывесці вас на шлях любові і веры. Шлях, які вядзе да святла свету. ГГэта для любові і для веры я тут, і праз матчына дабраславеньне я хачу дадаць вам надзею і сілу на вашай дарозе, таму што шлях да майго Сыну не лёгкі. Ён патрабуе намаганняў, дзяліцца, ахвяраў, прабачэння і шмат любові, але гэтая дарога вядзе да міру і шчасця. Мае дзеці, не верце хлуслівым галасам, якія кажуць аб фальшывых справах, фальшывым святле. Вы, мае дзеці, звярніцеся да Пісання. Я гляджу на вас з вялікай любоўю і з'яўляюся вам з міласці Божай. Мае дзеці, ідзіце за мной. Няхай ваша душа трымціць ад радасці. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці, Мае словы простыя, але поўныя матчынай любові і клопату. Мае дзеці, надыходзіць на вас цень цемры і хлусні, і я заклікаю вас да святла і праўды. Толькі Ён можа пераўтварыць адчай і пакуты ў мір і спакой, толькі Ён можа даць надзею ў найглыбейшым болю.

Мой Сын з'яўляецца жыццём света! Чым лепш вы спазнаяце Яго, тым больш вы наблізіціся да Яго, будзеце больш любіць Яго, бо мой Сын ёсць любоў, а любоў усё пераўтварае. Робіць найпрыгажэйшым тое, што здаецца вам без любові чымсці нязначным. Таму я кажу вам зноў, калі вы хочаце ўзрастаць духоўна, вы павінны шмат любіць. Ведаю, апосталы маёй міласці, гэта не заўсёды лёгка, але мае дзеці, пакутлівая дарога таксама вядзе да духоўнага ўзросту, узросту веры ў Майго Сына. Мае дзеці, маліцеся, думайце пра майго Сына. У кожны момант свайго жыцця ўзносце вашы душы да Яго, а я буду збіраць вашы малітвы як кветкі з найпрыгажэйшага кветніка, каб ахвяраваць іх Майму Сыну. Будзьце сапраўднымі апосталамі маёй любові, нясіце ўсім любоў майго Сына, будзьце кветнікамі найпрыгажыйшых кветак. Дапамагайце малітвай вашым пастырам, каб яны маглі быць духоўнымі вачамі ўсіх людзей. Дзякуй вам! "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`