Our Lady of Medjugorje Messages by month люты

"Дарагія дзеці! Маліцеся і аднаўляйце вашыя сэрцы, каб дабро, якое пасеялі, прынесла плён радасці і еднасці з Богам. Пустазелле авалодала многімі сэрцамі, і яны сталі бясплоднымі, таму вы, дзеткі, будзьце святлом, любоўю і маімі працягнутымі рукамі ў гэтым свеце, які прагне Бога, які ёсць любоў. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі! Навяртайцеся і апраніцеся ў пакаянне і асабістую глыбокую малітву, і пакорна прасіце Ўсявышняга супакою. У гэты час ласкі сатана хоча спакусіць вас, а вы, дзеці, паглядзіце на Майго Сына і ідзіце за Ім на Галгофу ў адрачэнні і ў посце. Я з вамі, таму што Ўсемагутны дазваляе мне любіць вас і весці вас да радасці сэрца ў веры, якая расце для ўсіх тых, хто любіць Бога больш за ўсё. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Я з вамі і мы молімся разам. Дапамажыце мне, дзеткі, молячыся, каб сатана не перамог. Яго сіла смерці, нянавісці і страху надышла на Зямлю. Таму, дзеткі, вяртайцеся да Бога і малітвы, посту і адрачэння за ўсіх, хто растаптаны, бедны і не мае голасу ў гэтым свеце без Бога. Дзеці, калі вы не вернецеся да Бога і Яго запаведзяў, то ў вас няма будучыні. Вось чаму паслаў мяне, каб весці вас. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Бог дазволіў мне быць з вамі сёння, заклікаць вас да малітвы і посту. Жывіце гэтым часам ласкі і будзьце сведкамі надзеі, бо я паўтараю вам, дзеткі, што праз малітву і пост можна ўратавацца нават ад вайны. Дзеткі, верце і жывіце ў веры і з верай у гэты час ласкі, і маё Беззаганнае Сэрца не пакіне нікога з вас у бядзе калі маёй абароны папросіце. Я заступаюся за вас перад Ўсявышнім і малюся за мір у вашых сэрцах і надзею на будучыню. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! У гэты час ласкі я хачу бачыць вашы твары перамененыя ў час малітвы. Вы вельмі абцяжараныя зямнымі клопатамі і не адчуваеце, што вясна на парозе. Дзеткі, вы закліканы да пакаяння і малітвы. Гэтак жа як прырода змагаецца ў цішыні за новае жыццё, вы закліканы адкрыць сябе ў малітве да Бога, у якой вы знойдзеце спакой і цяпло вясновага сонца ў вашых сэрцах. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, дзякуючы рашэнню і любові Бога, я была абрана стаць Божай маці і вашай маці. Але нават з маёй волі і маёй нязменнай любові да Нябеснага Айца і майго поўнага даверу да Яго, маё цела стала келіхам Богачалавека. Я была на службе праўды, любові і збаўлення. Я зараз сярод вас, каб запрасіць вас, дзеці, апосталы маёй любові, быць носьбітамі праўды, запрасіць вас распаўсюджваць Яго словы, словы збаўлення праз вашую волю і любоў да майго Сына, каб паказаць сваімі учынкамі ўсім, хто не ведаў майго Сына, яго любоў. Вы знойдзеце сілу ў Эўхарыстыі, Сын мой сілкуе цябе сваім целам і ўмацоўвае цябе сваёй крывёю. Дзеці мае, складзіце рукі і моўчкі глядзіце на крыж у цішы. Такім чынам, вы атрымаеце веру, каб вы маглі яе перадаць, вы атрымліваеце ісціну, каб вы маглі адрознівацца, вы атрымаеце любоў, каб ведалі як сапраўды любіць. Дзеці мае, апосталы маёй любові, складзіце рукі, паглядзіце на крыж, толькі выратаванне ў крыжы. Дзякуй. "
"Дарагія дзеці! Сёння я заклікаю вас да новага жыцця. Не мае значэння колькі гадоў вам, адчыніце вашы сэрцы Езусу, які пераменіць вас у гэты час ласкі, і вы як прырода будзеце адраджацца да новага жыцця ў Божай любові і адкрыеце вашы сэрцы для неба і рэчаў нябесных. Я ўсё яшчэ з вамі бо Бог з міласці да вас мне дазволіў. Дзякуй вам, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, аб'яўленні гэта вынік любові і дабрыні Айца Нябеснага, яны павялічваюць веру якая тлумачыць, прыносіць супакой, упэўненасць і надзею. Так і я, мае дзеці, з міласэрнай любові Айца Нябеснага, заўсёды ад пачатку паказваю вам шлях да Майго Сына, да вечнага выратавання. Аднак, на жаль, многія з маіх дзяцей не жадаюць слухаць мяне, шмат маіх дзяцей маюць сумненні. Таму я, я заўсёды своечасова і пазачасова, я праслаўляю Бога за ўсе, што Ён зрабіў ува мне і праз мяне. Мой Сын аддаецца вам, ламае з вамі хлеб, наказвае вам словы вечнага жыцця, каб вы неслі іх усім. А вы, мае дзеці, апосталы маёй любові, чаго вы баіцеся, калі Мой Сын з вамі? Пакажыце Яму вашы душы, каб ён мог заставацца і зрабіць з іх сведкаў, сведкаў веры і міласці.

Мае дзеці жывуць Евангеллем, выказваюць міласэрную любоў да бліжняга, але перш за ўсё любоў да Нябеснага Айца. Мае дзеці, вы не выпадкова злучаны. Нябесны Айцец нікога не злучае выпадкова. Мой Сын прамаўляе да тваёй душы. Я прамаўляю да вас сэрцам. Як маці кажу вам, ідзіце за мной, любіце адзін аднаго, будзьце прыкладам. Не бойцеся сваім прыкладам бараніць ісціну Слова Божага, якое вечнае і ніколі не змяняецца. Мае дзеці, хто дзейнічае у святле лювові міласэрднай і праўды, таго падтрымліваюць нябёсы і ён не адзін. Апосталы маёй любові, хай іншыя пазнаюць вас заўсёды па лагоднасьці, любові і спакою. Я з вамі. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці! У гэты благаславёны час я заклікаю ўсіх вас: адкрыйцеся і жывіце паводле запаведзяў якія даў вам Бог, каб праз таінствы яны вялі вас на шляху навяртання. Свет і мірскія спакусы выпрабоўваюць вас, але вы, дзеткі, глядзіце на Божыя тварэнні, якія Ён даў вам, у прыгажосці і пакоры і любіце Бога, дзеткі, больш за ўсё, і Ён будзе весці вас на шляху выратавання. Дзякуй, што вы адказалі на мой заклік! "
"Дарагія дзеці, вы, каго мой Сын любіць, вы, каго я люблю бязмернай матчынай любоўю, не дазваляйце эгаізму і самалюбству правіць светам. Не дазваляйце каб любоў і дабрыня былі укрытыя. Вы, умілаваныя, якія пазналі міласць майго Сына, памятайце, што быць каханым, гэта азначае любіць. Мае дзеці, майце веру. Калі ў вас ёсць вера, вы шчаслівыя і вы распаўсюджваеце свет, і ваша душа трымціць ад радасці. У гэтай душы ёсць мой Сын. Калі адданыя веры, калі адданыя любові, калі вы робіце дабро бліжняму, мой Сын усміхаецца ў вашай душы. Апосталы маёй любові, я, як маці, звяртаюся да вас, збіраю вас вакол сябе і хачу прывесці вас на шлях любові і веры. Шлях, які вядзе да святла свету. ГГэта для любові і для веры я тут, і праз матчына дабраславеньне я хачу дадаць вам надзею і сілу на вашай дарозе, таму што шлях да майго Сыну не лёгкі. Ён патрабуе намаганняў, дзяліцца, ахвяраў, прабачэння і шмат любові, але гэтая дарога вядзе да міру і шчасця. Мае дзеці, не верце хлуслівым галасам, якія кажуць аб фальшывых справах, фальшывым святле. Вы, мае дзеці, звярніцеся да Пісання. Я гляджу на вас з вялікай любоўю і з'яўляюся вам з міласці Божай. Мае дзеці, ідзіце за мной. Няхай ваша душа трымціць ад радасці. Дзякую вам. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose
1 2 Next>>

For God to live in your hearts, you must love.

`