Our Lady of Medjugorje Messages by month кастрычнік

"Дарагія дзеці! Вятры зла, нянавісці і беспарадкаў дзьмуць па зямлі, каб знішчыць жыцці. Таму Ўсявышні паслаў мяне да вас, каб весці вас на шлях супакою і еднасці з Богам і людзьмі. Вы, дзеткі, мае працягнутыя рукі: маліцеся, посціце і складайце ахвяры за мір. Скарб, якога жадае кожнае сэрца. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі, хай Усявышні дазволіць мне быць з вамі і быць вашай радасцю і дарогай надзеі, таму што чалавецтва вырашыла памерці. Вось чаму ён паслаў мяне навучыць вас, што без Бога ў вас няма будучыні. Будзьце, дзеткі, прыладамі любові для ўсіх тых, хто не сустрэў Бога любові. Сведчыце з радасцю сваю веру і не губляйце надзеі на перамену чалавечага сэрца. Я з вамі і благаслаўляю вас сваім матчыным благаслаўленнем. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Вярніцеся да малітвы, бо той, хто моліцца, не баіцца будучыні. Той, хто моліцца, адкрыты на жыццё і паважае жыццё іншых. Хто моліцца, дзеткі, той адчувае свабоду дзяцей Божых і з радасным сэрцам служыць дабру свайму брату-чалавеку. Бо Бог ёсць любоў і свабода. Таму, дзеткі, калі хочуць пасадзіць вас у кайданы і выкарастаць вас, гэта не ад Бога, бо Бог ёсць любоў і кожнаму стварэнню дае свой супакой. Таму Ён паслаў мяне, каб дапамагчы вам узрастаць на шляху святасці. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! У гэты час я заклікаю вас вярнуцца да Бога і маліцца. Паклічце на дапамогу ўсіх святых, каб яны маглі стаць вашым прыкладам і дапамогай. Сатана моцны і імкнецца прыцягнуць як мага больш сэрцаў. Ён хоча вайны і нянавісці. Вось чаму я так доўга з вамі, каб весці вас па шляху збаўлення, да Таго, хто ёсць дарогай, праўдай і жыццём. Вярніцеся, дзеткі, да любові да Бога, і Ён стане вашай сілай і прытулкам. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Сёння я заклікаю вас да малітвы. Няхай малітва будзе суцяшэннем для вашай душы, бо плёнам малітвы з'яўляецца радасць, прабачэнне, даванне сведчання пра Бога праз вашае жыццё. Дзеткі, калі вы поўнасцю адданыя Богу Ён будзе клапаціцца аб ўсім і дабраславіць вас, і вашыя ахвяры будуць мець сэнс. Я з вамі і благаслаўляю ўсіх вас мацярынскім благаслаўленнем. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Вы маеце велькую ласку, што пакліканы да новага жыцця ў адпаведнасці з абвяшчэннем, што вам нясу. Дзеткі, гэта час ласкі, час і заклік да перамены вашай і будучых пакаленняў. Таму я заклікаю вас, дзеткі, больш маліцца і адкрыць вашыя сэрцы майму Сыну Езусу. Я з вамі, і я ўсіх вас люблю і благаслаўляю вас сваім матчыным благаслаўленнем. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, Я заклікаю вас быць смелымі і не стамляцца, таму што нават самае найменьшае дабро, самы маленькі знак любові перамагаюць зло, якое становіцца ўсё больш прыкметным. Мае дзеці, слухайце мяне, каб дабро перамагло, каб пазналі любоў майго Сына. Гэта самае вялікае шчасце- рукі майго Сына, што абдымаюць, Таго, хто любіць душы, Таго, хто даў Сябе за вас і заўсёды дае Сябе нанова ў Эўхарыстыі, Таго, хто мае слова вечнага жыцця. Пазнанне Яго любові і поступ за Ім па Яго слядах азначаюць атрыманне багацця духоўнага. Гэта багацце, якое дае добрае самаадчуванне і заўсёды пачуццё любові і дабра. Апосталы маёй любові, мае дзеці, вы будзьце як прамяні сонца, якія цяплынёй любові Майго Сына саграваюць усіх вакол сябе. Мае дзеці, свет мае патрэбу ў апосталах любові; свету патрэбна вялікая колькасць малітвы, але малітвы прамоўленай з сэрца і душы, а не толькі вымаўленай вуснамі. Мае дзеці, імкніцеся да святасці ў пакоры. З пакорай, якая дазваляе майму Сыну, каб праз вас рабіць тое, што Ён жадае. Мае дзеці, вашы малітвы, вашы словы, думкі і дзеянні- ўсё гэта альбо адкрывае, альбо закрывае дзверы ў Царства Нябеснае для вас. Мой Сын паказаў вам шлях і даў вам надзею, а я вас суцяшаю і дадаю адвагі. Калі, дзеці мае, я пазнала, што такое боль, я мела веру і надзею, а цяпер маю узнагарода жывучы ў Каралеўстве майго Сына . Таму паслухайце мяне, не стамляйцеся. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці! Я заклікаю вас у гэты час ласкі каб былі малітвай. Ва ўсіх вас ёсць свае праблемы, непрыемнасці, клопаты і трывогі. Хай святыя будуць для вас прыкладам і заклікам да святасці, Бог будзе побач з вамі і адчуеце аднаўленне праз асабістае навяртанне. Вера будзе надзеяй для вас, а ў вашых сэрцах запануе радасць. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, я звяртаюся да вас як маці простымі словамі, але поўнымі любові і клопату аб сваіх дзецях, якіх даверыў мне мой Сын. І мой Сын, які вечна прысутны, Ён прамаўляе словы жыцця і засявая любоў ў адкрытых сэрцах. Таму я прашу вас, апосталы маёй любові, майце адкрытыя сэрцы заўсёды гатовыя да міласьці і прабачэння. Праз майго Сына заўсёды прабачайце, і вы будзеце ў супакоі. Мае дзеткі, турбуйцеся за вашыя душы, таму што гэта адзінае, што належыць вам. Вы забыліся пра важнасць сям'і. Сям'я не павінна быць месцам болю і пакут, але месцам разумення і чуллівасці. Сем'і, якія спрабуюць жыць у адпаведнасці з маім Сынам, жывуць ва ўзаемнай любові. Калі мой Сын быў яшчэ малы, Ён сказаў мне, што ўсе людзі Яго браты. Таму памятайце, апосталы маёй любові, што ўсе людзі, якіх вы сустракаеце, э'яўляюцца вам сям'ёй, вы- браты ў маім сыне. Мае дзеці, не марнуйце час, каб думаць пра будучыню і не турбуйцеся. Клапаціцеся толькі пра тое, каб добра пражыць кожную хвіліну па волі майго Сына, і здабудзеце супакой. Мае дзеці, ніколі не забывайце маліцца за сваіх пастыраў. Маліцеся, каб яны маглі прыняць усіх людзей як сваіх дзяцей, і каб у маім Сыне яны сталі да іх духоўнымі бацькамі. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці! Сёння я заклікаю да вас: маліцеся за мір. Пакіньце эгаізм і жывіце паведамленнямі, якія я вам даю. Без іх, вы не можаце змяніць сваё жыццё. Жывучы малітвай, вы будзеце мець супакой. Жывучы ў супакоі, вы будзеце адчуваць неабходнасць сьведчыць, бо вы адкрыеце для сябе Бога, пра Якога цяпер вы думаеце, што Ён далёка. Таму, дзеткі, маліцеся, маліцеся, маліцеся і дазвольце Богу ўвайсці ў вашыя сэрцы. Звярніцеся да посту і споведзі, каб пераадолець зло ў вас і вакол вас. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`