Our Lady of Medjugorje Messages by month лістапад

"Дарагія дзеці! Няхай гэты час будзе пераплецены з малітвай аб міры і добрымі ўчынкамі, каб радасць чакання Валадара супакою адчувалася ў вашых сэрцах, сем’ях і свеце, які не мае надзеі. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Усявышні паслаў мяне да вас, каб навучыць вас маліцца. Малітва адкрывае сэрцы і дае надзею, а вера нараджаецца і ўмацоўваецца. Запрашаю вас, дзеці, з любоўю вярнуцца да Бога, бо Бог — вашая любоў і надзея. У вас няма будучыні, калі вы не вызначыцеся з Богам, і таму я з вамі, каб весці вас, каб вы вырашыліся на навяртанне і жыццё, а не на смерць. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі! Я з вамі ў гэты час міласэрнасці і запрашаю вас усіх быць носьбітамі міру і любові ў гэтым свеце, дзе, дзеткі, Бог праз мяне запрашае вас быць малітвай і любоўю, і выразам раю тут на зямлі. Няхай вашы сэрцы будуць напоўнены радасцю і верай у Бога, каб мець, дзеткі, поўны давер да Яго святой волі. Таму я з вамі, бо Ён, Усявышні, пасылае мяне да вас, каб натхніць вас на надзею, і вы станеце міратворцамі ў гэтым неспакойным свеце. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Цяпер час любові, цяпла, малітвы і радасці. Дзеткі, маліцеся, каб Дзіцятка Езус нарадзіўся ў вашых сэрцах. Адкрыйце сэрцы Езусу, які аддае сябе кожнаму з вас. Бог паслаў мяне быць радасцю і надзеяй у гэты час, і я кажу вам: без дзіцяці Езуса ў вас няма ні пяшчоты, ні адчування Неба, якія схаваны ў нованароджаным. Таму, дзеткі, працуйце над сабой. Чытаючы Святое Пісанне, вы адкрыеце для сябе нараджэнне Езуса і радасць як у першыя дні, якія Меджугор'е падарыла чалавецтву. Гісторыя будзе праўдай, і яна паўтараецца сёння ў вас і вакол вас. Працуйце і будуйце мір праз сакрамэнт споведзі. Дзеці, прымірыцеся з Богам, і вы ўбачыце вакол сябе цуды. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Няхай цяпер для вас будзе час малітвы. Вы не будзеце мець спакою без Бога. Таму, дзеткі, маліцеся за мір у вашых сэрцах і сем’ях, каб Езус нарадзіўся ў вас і даў вам сваю любоў і дабраславеньне. Свет знаходзіцца ў вайне, таму што сэрцы поўныя нянавісці і рэўнасці. Дзеткі, у вас можна ўбачыць мітрэнгу ў вачах, бо вы не дазволілі Езусу нарадзіцца ў вашым жыцці. Шукайце Яго, маліцеся, і Ён аддасца вам як дзіця, якое з'яўляецца радасцю і супакоем. Я з вамі і малюся за вас. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Мой любы Сын заўсёды маліўся і славіў Нябеснага Айца. Заўсёды казаў Яму пра ўсё і давяраў Яго волі. Вы павінны зрабіць тое ж самае, дзеці мае, таму што Нябесны Айцец заўсёды чуе сваіх дзяцей. Пакладзіце свае сэрцы ў Яго Сэрца, якое напоўненае любоўю, святлом і жыццём. Нябесны Айцец адараваў вас самім сабой ў чалавечым абліччы, абліччы майго Сына. Вы, апосталы маёй любові, заўсёды павінны насіць аблічча майго Сына ў вашых сэрцах і думках. Вы заўсёды павінны думаць пра Яго любоў і ахвяру. Павінны маліцца, каб заўсёды адчуваць Яго прысутнасць, таму што вы апосталы маёй любові, павінны дапамагаць ўсім тым, хто не ведае майго Сына, хто не пазнаў Яго міласці. Дзеці мае, чытайце Евангелле. У ім заўсёды знойдзеце нешта новае, тое, што прывязвае вас да майго Сына, які нарадзіўся, каб перадаць словы жыцця ўсім маім дзецям і прынесці сябе ў ахвяру за ўсіх. Апосталы маёй любові, любові да майго Сына, нясіце любоў і мір усім вашым братам. Не судзіце нікога. Любіце ўсіх дзеля любові да майго Сына. Такім чынам вы будзеце клапаціцца і пра ўласную душу, якая на самой справе самае дарагое. Дзякуй. "
"Дарагія дзеці! Цяпер час ласкі і малітвы, час чакання і адорвання падарункамі. Бог дае вам Сябе, каб любілі Яго больш за ўсё. Такім чынам, дзеткі, адкрыйце вашыя сэрцы і (сэрцы) родных, каб гэтае чаканне стала малітвай і любоўю, а асабліва адорваннем. Я з вамі, дзеткі, і заклікаю вас не адмаўляцца ад добрага, бо (яго) плёны бачныя, і слых пра іх даносіцца далёка. Таму праціўнік злы і робіць усё, каб адвярнуць вас ад малітвы. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, маё матчына сэрца палае, калі я гляджу на дзяцей, якія не любяць ісціну, якія яе хаваюць, калі я гляджу на сваіх дзяцей, якія не моляцца з любоўю і праз учынкі. Мне вельмі крыўдна, калі я кажу майму Сыну, што многія з маіх дзяцей страцілі веру, што не ведаюць Яго. Таму я заклікаю вас, апосталы маёй любові, імкнецеся глядзець у самую глыбіню чалавечых сэрцаў, і там вы напэўна знойдзеце маленькі схаваны скарб дабрыні. Погляд такім чынам змяшчае міласэрднасць Айца Нябеснага. Вы павінны шукаць добро нават там, дзе ёсць найвялікшае зло, спрабаваць зразумець іншага, а не асуджаць яго. Сапраўды гэтага чакае ад вас мой Сын, а я, як маці, заклікаю вас, каб паслухаліся Яго. Дарагія дзеткі, дух мацнейшы за цела, бо праз любоў і ўчынкі пераадольвае ўсе перашкоды. Не забывайце, што мой Сын палюбіў вас і любіць. Яго любоў у вас і з вамі, калі вы адзінасутны з Ім. Ён з'яўляецца святлом свету, нішто і ніхто не можа спыніць Яго канчатковую славу. Таму вы, апосталы маёй любові, не бойцеся сведчыць аб праўдзе. Абвяшчайце пра яе з захапленнем, праз учынкі, любоў, адданасць, але дзейнічайце заўсёды з пакорай. Дайце праўдзівае сведчанне ўсім хто не спазнаў майго Сына. Я буду з вамі, і буду дадаваць вам адвагі. Давайце доказ любові, якая ніколі не сканчаецца, таму што паходзіць ад Айца Нябеснага, які вечны і ахвяруе вечнасць усім маім дзяцям, Дух майго Сына заўсёды будзе з вамі. Зноў заклікаю вас мае дзяці маліцца за сваіх пастыраў, маліцеся каб любоў майго Сына вяла іх. Дзякуй. "
"Дарагія дзеткі! У гэты час ласкі заклікаю вас да малітвы. Маліціся і шукайце супакой, дзеткі. Той, які прыйшоў на гэтую зямлю каб вам даць супакой, не гледзячы хто кім з'яўляецца, Ён- мой Сын і ваш брат, праз мяне заклікае вас да навяртання, бо без Бога няма для вас ні будучыні, ні жыцця вечнага. Таму верце, маліцеся, і жывіце ў ласке чакання вашага асабістага спаткання з Ім. Дзякуй вам, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, гледзячы на вас усіх, што сабраліся вакол мяне, сваёй Маці, бачу вельмі шмат чыстых душ, шукаючых міласці і суцяшэння, якіх ніхто ім не дае. Я таксама бачу тых, хто робіць зло, таму што не маюць добрых прыкладаў. Не ведаюць майго Сына. Тое дабро, якое маўклівае, распаўсюджваецца праз чыстыя душы і з'яўляецца сілай, якая падтрымлівае гэты свет. Ёсць шмат грахоў, але ёсць таксама міласць. Мой Сын пасылае вам мяне, Маму, тую самую для ўсіх вас, каб навучыла вас любіць, каб зразумелі, што вы браты. Прагну вам дапамагчы. Апосталы маёй міласці, даволі жывога прагнення веры і любові, а мой Сын яго прыме, але вы павінны быць годнымі, мець добрую волю і адкрытае сэрца. Мой Сын уваходзіць у адкрытыя сэрцы. Я, як Маці, жадаю, каб вы як мага лепш пазналі майго Сына, Бога з Бога народжанага, каб пазналі веліч яго любові, якой так моцна патрабуеце. Ён узяў на сябе грахі вашыя, атрымаў для вас збаўленне, а наўзамен просіць вас любіць адзін аднаго. Мой Сын ёсць любоў. Ён, не выбіраючы, любіць усіх людзей з усіх краёў і народаў. Калі б, дзеці мае, жылі любоў майго Сына, Яго Валадарства было б ўжо на зямлі. Таму, апосталы маёй любові, маліцеся. Маліцеся каб мой Сын і Яго міласць былі бліжэй да вас, каб сталі прыкладам любові і дапамаглі ўсім тым, хто не ведае майго Сына. Ніколі не забывайце, што мой Сын, у Святой Тройцы адзіны, любіць вас. Любіце свае пастыраў, і маліцеся за іх. Дзякуй. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose
1 2 Next>>

For God to live in your hearts, you must love.

`