Our Lady of Medjugorje Messages by month жнівень

"Дарагія дзеткі! У гэты час ласкі я запрашаю вас да малітвы сэрцам. Няхай вашыя сэрцы, дзеткі, будуць узнесены ў малітве да неба, каб вашыя сэрцы адчулі Божую любоў, якая аздараўляе вас і любіць вас не вымернай любоўю. Таму я з вамі, каб весці вас шляхам навяртання сэрцаў. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, няхай Бог дазволіць мне быць з вамі і весці вас шляхам міра, каб праз асабісты мір вы будавалі мір у свеце. Я з вамі і заступаюся за вас перад маім Сынам Езусам, каб даў вам моцную веру і надзею на лепшую будучыню, якую я хачу будаваць з вамі. Будзьце адважнымі і не бойцеся, бо Бог з вамі. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Дзеткі, з радасцю звяртаюся да ўсіх вас, хто адгукнуўся на мой заклік, будзьце радасцю і супакоем. Сваім жыццём давайце сведчанне нябёсаў, якое вам нясу. Прыйшоў час, дзеткі, каб вы сталі адлюстраваннем маёй любові да ўсіх тых, хто не любіць і чыё сэрца напоўнена нянавісцю. Не забывайце: Я з вамі і хадайнічаю за вас усіх перад маім сынам Езусам, каб Ён даў вам свой спакой. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Цяпер час ласкі. Я з вамі і зноў заклікаю вас, дзеці, вяртайцеся да Бога і малітвы, аж пакуль малітва не стане вам радасцю. Дзеці, у вас не будзе будучыні і супакою пакуль у вашым жыцці не з'явіцца асабістае навяртанне і змена да лепшага. Зло спыніцца і мір запануе ў вашых сэрцах і ў свеце. Так, дзеці, маліцеся, маліцеся, маліцеся. Я з вамі і хадайнічаю перад маім сынам Езусам за кожнага з вас. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Маліцеся, працуйце і з любоўю сведчыце пра Валадарства Нябеснае, каб вам было б добра тут, на зямлі. Дзеткі, Бог дабраславіць вашу працу памножыўшы яе ў сто разоў, будзьце сведкамі ў народах, душы няверуючых адчуюць ласку навяртання, і Нябёсы будуць удзячныя за вашы намаганні і ахвяры. Дзеці, сведчыце з ружанцам у руцэ, што належыце мне і вырашыцеся на святасць. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Любоў майго Сына вялікая. Калі б вы ведалі веліч Яго любові, вы б не пераставалі пакланяцца Яму і дзякаваць Яму. Ён заўсёды жывы для вас у Эўхарыстыі, бо Эўхарыстыя - Яго сэрца; Эўхарыстыя - гэта сэрца веры. Ён ніколі не пакінуў вас. І калі вы спрабуеце пакінуць яго, Ён не пакідае вас. Менавіта таму маё матчына сэрца радуецца, калі бачыць, як вы, напоўненыя любоўю, вяртаецеся да Яго; калі Ён бачыць, што вы набліжаецеся да Яго праз прымірэнне, любоў і надзею. Маё мацярынскае сэрца ведае, што калі вы - апосталы маёй любові, мае кветкі - ідзяце шляхам веры, бо вы зараз парасткі, бутоны, але дзякуючы малітве і посту вы прынясеце свой плён. Вы будзеце несці святло і з усёй любоўю і мудрасцю будзеце асвятляць усё вакол сябе. Дзеці мае, як маці, прашу вас: маліцеся, думайце, разважайце. Усё, што з вамі адбываецца - прыгожае, пакутлівае, радаснае, святое - прымушае вас духоўна прачынацца, і мой Сын узрастае ў вас. Дзеці мае, трымайцеся за Яго, верце Яму, давярайце Яго любові, няхай Ён вядзе вас. Няхай Эўхарыстыя будзе месцам, дзе вы будзеце карміць свае душы, а потым распаўсюджваць любоў і праўду, сведчыць пра майго Сына. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці! Гэта час ласкі. Дзеткі, больш маліцеся, менш гаварыце, і дазвольце Богу весці вас шляхам перамянення. Я з вамі, і я люблю вас маёй мацярынскай любоўю. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, з матчынай любоўю я запрашаю вас адкрыць сэрцы на супакой, каб адчынілі сэрцы майму Сыну, каб у вашых сэрцах загучала песня міласці да майго Сына, бо супакой толькі праз міласць прыходзіць да душы. Мае дзеці, я ведаю, што ёсць у вас дабрыня, я ведаю, што любіце міласэрднай любоўю. Аднак, многія мае дзеці да гэтага часу маюць закрытыя сэрцы. Думаюць, што могуць працаваць не накіроўваючы сваіх думак да Нябеснага Айца, які асвячае, да Майго Сына, які заўсёды ў Эўхарыстыі з вамі і прагне вас слухаць. Мае дзеці, чаму вы не звяртаецеся да Яго? Жыццё кожнага з вас з'яўляецца важным і каштоўным, таму што гэта падарунак ад Нябеснага Айца на вечнасць. Таму ніколі не забывайце дзякаваць, размаўляйце з Ім. Мае дзеці, я ведаю, што вам невядома, што будзе далей (у жыцці), але калі прыйдзе гэта ваша потым, вы атрымаеце адказ на кожнае пытанне. Мая матчына любоў жадае, каб вы былі гатовыя. Мае дзеці, хай ваша жыццё пакідае добрыя пачуцці ў сэрцах людзей, якіх сустракаеце, пачуцці міра, дабра і прабачэння. У малітве пачуйце тое, што кажа вам мой Сын і выканайце гэта. Зноў жа, я заклікаю вас маліцца за сваіх пастыраў, за тых, каго мой Сын паклікаў. Памятайце, што яны маюць патрэбу ў малітве і любові. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеткі, сёння заклікаю вас каб былі людзьмі малітвы. Маліцеся аж пакуль малітва стане для вас радасцю і сустрэчай з Найвышэйшым. Ён пераменіць вашы сэрцы і станіце людзьмі міласці і пакою. Дзеткі, не варта забываць, што сатана моцны, і хоча вас адвесці ад малітвы. Не забывайце, што малітва з'яўляецца сакрэтным ключом сустрэчы з Богам. Таму, я з вамі, каб правесці вас. Не адступайце ад малітвы. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі, з волі Нябеснага Айца, як Маці Таго, хто любіць вас, я з вамі тут, каб дапамагчы вам ведаць і ісці за Ім. Мой Сын пакінуў сляды сваіх стоп, каб вам было лягчэй iсцi за Ім. Не бойцеся. Не адчувайце сябе няўтульна, я з вамі. Не адчайвайцеся, таму што трэба шмат малітваў і шмат ахвяраў за тых, хто не моліцца, хто не любіць і не ведае майго Сына. Дапамажыце ім бачачы ў іх сваіх братоў. Апосталы маёй любові, пачуйце ў сабе мой голас, адчуйце маю матчыну любоў. Таму маліціся- маліціся дзейнічаючы, маліціся даючы, маліціся любячы, маліціся працай і думкамі пра майго Сына. Чым больш любові вы будзеце аддаваць, тым больш атрымаеце. Любоў паходзіць з любові асвячаючай свет. Адкупленне ёсць міласць, а міласць не мае канца. Калі мой Сын зноў прыйдзе на зямлю, ён будзе шукаць любоў у вашых сэрцах. Мае дзеці, Ён зрабіў для вас шмат спраў міласці. Я вучу вас бачыць іх, разумець іх, дзякаваць Яму, любіць Яго, і зноў нанова дараваць бліжняму; бо любіць майго Сына азначае дараваць. Майго Сына не любіце, калі не умееце дараваць бліжнему, калі вы не спрабуеце зразумець яго, калі яго асуджаеце. Мае дзеткі, нашто вам малітва, калі вы не любіце і не прабачаеце? Дзякуй вам. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose
1 2 Next>>

For God to live in your hearts, you must love.

`