Our Lady of Medjugorje Messages by month верасень

"Дарагія дзеці! Запрашаю вас да моцнай малітвы. Мадэрнізм хоча ўвайсці ў вашы думкі і выкрасці радасць малітвы і сустрэчы з Езусам. Таму, мае дарагія дзеці, аднавіце малітву ў вашых сем'ях, каб маё мацярынскае сэрца было радасным, як у ў першыя дні, калі я выбрала вас і малітва трывала дзень і ноч, і неба не маўчала, але шчодра адорвала супакоем і благаслаўленнем гэтае месца. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі! Маліцеся, каб Дух Святы асвятліў вас, каб з радасцю шукалі Бога і былі сведкамі бязмежнай любові. Я з вамі, дзеткі, і зноў заклікаю ўсіх вас: -будзьце адважнымі і сведкамі добрых спраў, якія Бог чыніць у вас і праз вас. Радуйціся ў Богу. Рабіце дабро бліжняму, каб добра было вам на зямлі і маліцеся за мір, які знаходзіцца пад пагрозай, бо сатана хоча вайны і смуты. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Маліцеся, сведчыце і радуйцеся са мной, бо Найвышэйшы працягвае пасылаць мяне каб весці вас па шляху святасці. Ведайце, дзеткі, што жыццё кароткае і што вас чакае вечнасць, каб з усімі святымі праслаўляць Бога сваім існаваннем. Не хвалюйцеся, дзеткі, пра зямныя рэчы, але прагніце неба. Вашай мэтай будзе рай, а ў сэрцы будзе панаваць радасць. Я з вамі і дабраслаўляю ўсіх вас мацярынскім благаслаўленнем. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Я з вамі так доўга, бо Бог вялікі ў сваёй міласці і ў маёй прысутнасці. Я заклікаю вас, дзеткі, вярнуцца да Бога і да малітвы. Хай любоў будзе мерай вашага жыцця, і памятайце, дзеткі, што малітва і пост твораць цуды ў вас і вакол вас. Што б вы ні рабілі, няхай гэта будзе на славу Богу, і тады Неба напоўніць ваша сэрца радасцю, і вы адчуеце, што Бог любіць вас і пасылае мяне, каб выратаваць вас і Зямлю, на якой вы жывяце. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Сёння я заклікаю вас маліцца у маіх намерах, каб я дапамагала вам. Дзеці, маліцеся на ружанцы і разважайце над таямніцамі ружанца, бо вы таксама праходзіце праз радасць і боль у сваім жыцці. Такім чынам вы ператворваеце [ружанцовыя] таямніцы ў сваё жыццё, бо жыццё з'яўляецца таямніцай, пакуль вы не аддасце яго ў рукі Бога. Так вы спазнаеце вопыт веры Пятра, які сустрэў Езуса і Дух Святы напоўніў яго сэрца. Дзеткі, і вы пакліканы даваць сведчанне жывучы любоўю, якою Бог акружае вас штодзень праз маю прысутнасць. Таму, дзеткі, будзьце адкрытыя і маліцеся сэрцам з верай. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Маліцеся! Кожны дзень маліцеся на ружанцу- гэта вянок руж, які звязвае мяне як маці непасрэдна з вашым болем, пакутамі, жаданнямі і надзеямі. Апосталы маёй любові, я з вамі дзякуючы ласцы і любові майго Сына і прашу ў вас малітвы. Свет вельмі моцна мае патрэбу ў вашых малітвах, каб душы маглі навярнуцца. Адкрыйце свае сэрцы з поўным даверам майму Сыну, і Ён напіша ў іх кароткае апісанне свайго слова - гэта Любоў. Жывіце ў бесперапыннай сувязі с Найсвяцейшым Сэрцам майго Сына. Дзеці мае, як Маці, кажу вам, што прыйшоў час стаць на калені перад маім Сынам, прызнацца, што Ён Бог ваш - цэнтр вашага жыцця. Прынясіце яму падарункі, якія Ён любіць больш за ўсё, гэта значыць любоў да бліжняга, міласэрнасць і чыстае сэрца. Апосталы маёй любові, многія з маіх дзяцей яшчэ не прызнаюць майго Сына сваім Богам, тыя, хто яшчэ не зведаў Яго любові. Аднак вы, малітвамі, будзеце размаўляць з чыстым і адкрытым сэрцам, з дарамі, якія вы прыносіце майму Сыну, што адкрыюцца нават самыя жорсткія сэрцы. Апосталы маёй любові, сіла магутнай малітвы сэрца, поўнай любові - перамяняе свет. Таму дзеці мае, маліцеся, маліцеся, маліцеся. Я з вамі. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці! Прырода таксама дае вам знакі сваёй міласці праз ўраджай, які атрымліваеце. Акрамя таго, вы праз мой прыход атрымалі багацце дароў і плёну. Дзеткі, Бог ведае як вы адказалі на мой зварот. Заклікаю вас: ня занадта позна, выбярыце святасць і жыццё з Богам у міласці і супакоі! Бог дабраславіць вас і адарыць вас у сто раз больш, калі вы даверыціся Яму. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, Мае словы простыя, але поўныя матчынай любові і клопату. Мае дзеці, надыходзіць на вас цень цемры і хлусні, і я заклікаю вас да святла і праўды. Толькі Ён можа пераўтварыць адчай і пакуты ў мір і спакой, толькі Ён можа даць надзею ў найглыбейшым болю.

Мой Сын з'яўляецца жыццём света! Чым лепш вы спазнаяце Яго, тым больш вы наблізіціся да Яго, будзеце больш любіць Яго, бо мой Сын ёсць любоў, а любоў усё пераўтварае. Робіць найпрыгажэйшым тое, што здаецца вам без любові чымсці нязначным. Таму я кажу вам зноў, калі вы хочаце ўзрастаць духоўна, вы павінны шмат любіць. Ведаю, апосталы маёй міласці, гэта не заўсёды лёгка, але мае дзеці, пакутлівая дарога таксама вядзе да духоўнага ўзросту, узросту веры ў Майго Сына. Мае дзеці, маліцеся, думайце пра майго Сына. У кожны момант свайго жыцця ўзносце вашы душы да Яго, а я буду збіраць вашы малітвы як кветкі з найпрыгажэйшага кветніка, каб ахвяраваць іх Майму Сыну. Будзьце сапраўднымі апосталамі маёй любові, нясіце ўсім любоў майго Сына, будзьце кветнікамі найпрыгажыйшых кветак. Дапамагайце малітвай вашым пастырам, каб яны маглі быць духоўнымі вачамі ўсіх людзей. Дзякуй вам! "
"Дарагія дзеці! Я заклікаю вас, каб былі шчодрымі ў адрачэнні, пасте і малітве за ўсіх тых, хто ў спакушэньні, вашых братоў і сястёр. Асаблівым чынам я прашу вас маліцца за святароў і ўсіх высвенчаных асоб, бо яны могуць любіць Езуса яшчэ больш палымяна; бо Святы Дух можа напоўніць іх сэрцы радасцю; бо яны могуць стаць сведкамі неба і нябесных таямніц. Многія душы ў граху, таму што не маюць тых, хто ахвяруе сабой і моліцца за іх пераўтварэнне. Я з вамі, і я малюся, каб вашыя сэрцы маглі быць напоўнены радасцю. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, хто лепш чым я можа рассказаць вам пра міласць і боль майго Сына? Жыла з ім, з ім цярпела. Калі я жыла на зямлі, адчувала боль, таму што я была Мамай. Мой Сын палюбіў думкі і справы Нябеснага Айца, Бога сапраўднага, і як казаў мне, прыйшоў, каб выратаваць вас. Я любоўю хавала свой боль, таму вы, мае дзеці, маеце шмат пытанняў. Не разумееце боль, не разумееце, што гэты боль павінны прыняць з любоўю Божай і трываць. Кожны чалавек у большай ці меншай ступені гэта спазнаў, але маючы супакой у сэрцы і прабываючы ў стане ласкі мае надзею. Гэта Мой Сын, Бог з Богa народжаны. Яго словы- насенне вечнага жыцця. Пасеянае ў добрых душах, яно прыносіць шмат пладоў. Мой Сын пакутаваў, таму што ён узяў на сябе грахі вашыя. Таму ведайце, дзеці мае, апосталы маёй любові, вы, хто церпіце, ведайце, што ваша боль будзе святлом і славай. Мае дзеці. Калі вы церпіце боль, калі вы пакутуеце, неба схіляецца да вас, ўсім вакол вы даеце трохі з таго неба і вялікую надзею. Дзякую вам. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose
1 2 Next>>

For God to live in your hearts, you must love.

`