Our Lady of Medjugorje Messages containing 'зрабіў'

Total found: 4
"Дарагія дзеці, Апосталы маёй любові, ваша задача складаецца ў тым, каб пашырыць любоў майго Сына да ўсіх тых, хто яе не спазнаў. Вы – малюсенькія агеньчыкі света, якія я мацярынскай любоўю навучаю свяціць ясна поўным святлом. Малітва дапаможа вам, таму што малітва вас выратуе, малітва выратуе свет. Таму, дзеці мае, маліцеся з дапамогай слоў, пачуццяў, міласэрнай любові і ахвярнасці. Мой Сын паказаў вам дарогу. Ён, Той хто стаў чалавекам і зрабіў мяне першым келіхам. Ён вам праз сваю ўзнёслую ахвяру паказаў, як належыць любіць. Таму, дзеці мае, не бойцеся гаварыць праўду. Не бойцеся змяніць сябе і свет – любіце, рабіце майго Сына вядомым і любімым, любіце іншых у Ім. Я як маці заўсёды з вамі. Прашу майго Сына, каб дапамагаў вам, каб у вашым жыцці панавала любоў – любоў, якая жыве, любоў, якая прыцягвае, любоў, якая дае жыццё. Такой любові вас вучу – чыстай любові. Гэта ваша заданне, мае апосталы, каб распазналі гэтую любоў, жылі ёю і распаўсюджвалі яе. Маліцеся з любоўю за сваіх пастухоў, каб яны з міласцю маглі сведчыць пра майго Сына. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеткі, з волі Нябеснага Айца, як Маці Таго, хто любіць вас, я з вамі тут, каб дапамагчы вам ведаць і ісці за Ім. Мой Сын пакінуў сляды сваіх стоп, каб вам было лягчэй iсцi за Ім. Не бойцеся. Не адчувайце сябе няўтульна, я з вамі. Не адчайвайцеся, таму што трэба шмат малітваў і шмат ахвяраў за тых, хто не моліцца, хто не любіць і не ведае майго Сына. Дапамажыце ім бачачы ў іх сваіх братоў. Апосталы маёй любові, пачуйце ў сабе мой голас, адчуйце маю матчыну любоў. Таму маліціся- маліціся дзейнічаючы, маліціся даючы, маліціся любячы, маліціся працай і думкамі пра майго Сына. Чым больш любові вы будзеце аддаваць, тым больш атрымаеце. Любоў паходзіць з любові асвячаючай свет. Адкупленне ёсць міласць, а міласць не мае канца. Калі мой Сын зноў прыйдзе на зямлю, ён будзе шукаць любоў у вашых сэрцах. Мае дзеці, Ён зрабіў для вас шмат спраў міласці. Я вучу вас бачыць іх, разумець іх, дзякаваць Яму, любіць Яго, і зноў нанова дараваць бліжняму; бо любіць майго Сына азначае дараваць. Майго Сына не любіце, калі не умееце дараваць бліжнему, калі вы не спрабуеце зразумець яго, калі яго асуджаеце. Мае дзеткі, нашто вам малітва, калі вы не любіце і не прабачаеце? Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці, я звяртаюся да вас як Маці, Маці справядлівых. Маці тых, хто любіць і пакутуя, Маці святых. Мае дзеці, вы таксама можаце быць святымі, гэта залежыць ад вас. Святыя тыя, хто бязмежна любіць Нябеснага Айца, тыя, хто любіць Яго больш за ўсё. Таму, дзеці мае, заўсёды імкніціся стаць лепшымі. Калі вы спрабуеце быць добрымі, вы можаце стаць святымі, нават калі вы не думалі пра сябе так. Але калі вы думаеце, што вы добрыя, вам не хапае пакоры і гонар аддаляе вас ад святасці. У гэтым неспакойным свеце, поўным небяспек, вашы рукі, апосталы маёй любові, павінны быць зложаны на малітве і гатовыя да спраў міласэрнасці. Таму , дзеці мае, складайце мне ў дар ружанец, ружы, якія я так люблю. Мае ружы- вашы малітвы сэрцам утвораныя, а не проста вуснамі прамоўленыя. Мае ружы- ваша праца, эфект малітвы, веры і любові. Мой Сын, калі быў маленькім, сказаў мне, што будзе мець шмат дзяцей, якія будуць прыносіць мне шмат руж. Не магла зразумець яго. Цяпер я ведаю, што гэта вы тыя дзеці, вы якія прыносіце мне ружы, калі больш за ўсё любіце майго Сына, калі моліцеся сэрцам, калі дапамагаеце самым бедным. Гэта мае ружы. Гэта вера, якая робіць усё ў жыцці з любоўю, не ведаючы гонару, заўсёды гатовая дараваць, ніколі не судзіць. Заўсёды трэба старацца зразумець свайго брата. Таму, апосталы маёй любові, маліцеся за тых, хто не можа любіць, за тых, хто не любіць вас. За тых, хто зрабіў вам зло, за тых, хто не зведаў міласці майго Сына. Мае дзеці, гэта тое, што я патрабую ад вас, і памятайце: маліцца, гэта значыць любіць і дараваць. Дзякуй. "
"Дарагія дзеці, аб'яўленні гэта вынік любові і дабрыні Айца Нябеснага, яны павялічваюць веру якая тлумачыць, прыносіць супакой, упэўненасць і надзею. Так і я, мае дзеці, з міласэрнай любові Айца Нябеснага, заўсёды ад пачатку паказваю вам шлях да Майго Сына, да вечнага выратавання. Аднак, на жаль, многія з маіх дзяцей не жадаюць слухаць мяне, шмат маіх дзяцей маюць сумненні. Таму я, я заўсёды своечасова і пазачасова, я праслаўляю Бога за ўсе, што Ён зрабіў ува мне і праз мяне. Мой Сын аддаецца вам, ламае з вамі хлеб, наказвае вам словы вечнага жыцця, каб вы неслі іх усім. А вы, мае дзеці, апосталы маёй любові, чаго вы баіцеся, калі Мой Сын з вамі? Пакажыце Яму вашы душы, каб ён мог заставацца і зрабіць з іх сведкаў, сведкаў веры і міласці.

Мае дзеці жывуць Евангеллем, выказваюць міласэрную любоў да бліжняга, але перш за ўсё любоў да Нябеснага Айца. Мае дзеці, вы не выпадкова злучаны. Нябесны Айцец нікога не злучае выпадкова. Мой Сын прамаўляе да тваёй душы. Я прамаўляю да вас сэрцам. Як маці кажу вам, ідзіце за мной, любіце адзін аднаго, будзьце прыкладам. Не бойцеся сваім прыкладам бараніць ісціну Слова Божага, якое вечнае і ніколі не змяняецца. Мае дзеці, хто дзейнічае у святле лювові міласэрднай і праўды, таго падтрымліваюць нябёсы і ён не адзін. Апосталы маёй любові, хай іншыя пазнаюць вас заўсёды па лагоднасьці, любові і спакою. Я з вамі. Дзякую вам. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`