Monthly Medjugorje Messages

"Дарагія дзеці! Я з вамі праз ўсе гэтыя гады, каб весці вас шляхам збаўлення. Вярніцеся да майго Сына, вярніцеся да малітвы і посту. Дзеці, дазвольце Богу прамаўляць да вашых сэрц, бо Сатана пануе і хоча знішчыць вашае жыццё і зямлю, па якой вы ходзіце. Будзьце смелыя і выбірайце святасць. Вы ўбачыце навяртанне ў вашых сэрцах і сем’ях, будзе пачута малітва, Бог пачуе вашы прашэнніі і дасць вам супакой. Я з вамі і благаслаўляю ўсіх вас маім мацярынскім дабраславеньнем. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! У гэты час ласкі я хачу бачыць вашы твары перамененыя ў час малітвы. Вы вельмі абцяжараныя зямнымі клопатамі і не адчуваеце, што вясна на парозе. Дзеткі, вы закліканы да пакаяння і малітвы. Гэтак жа як прырода змагаецца ў цішыні за новае жыццё, вы закліканы адкрыць сябе ў малітве да Бога, у якой вы знойдзеце спакой і цяпло вясновага сонца ў вашых сэрцах. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі! Сёння я заклікаю вас маліцца яшчэ больш, пакуль вы не адчуеце святасці прабачэння ў сваім сэрцы. У сем'ях павінна быць святасць, таму што, дзеткі, без любові і святасці няма будучыні для света, таму што вы ў святасці і радасці аддаяце сябе Богу Творцу, Які любіць вас з нязмернай любоўю. Вось чаму ён пасылае мяне да вас. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Нясу вам майго Сына Езуса, каб Ён дабраславіў вас і раскрыў вам сваю міласць, якая ідзе з нябёсаў. Вашыя сэрцы прагнуць міру, якога на зямлі становіцца ўсё менш. Менавіта таму людзі далёкія ад Бога і хварэюць душамі, і ідуць да духоўнай смерці. Дзеці, я з вамі, каб весці вас шляхам збаўлення, на які вас заклікае Бог. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Няхай цяпер для вас будзе час малітвы. Вы не будзеце мець спакою без Бога. Таму, дзеткі, маліцеся за мір у вашых сэрцах і сем’ях, каб Езус нарадзіўся ў вас і даў вам сваю любоў і дабраславеньне. Свет знаходзіцца ў вайне, таму што сэрцы поўныя нянавісці і рэўнасці. Дзеткі, у вас можна ўбачыць мітрэнгу ў вачах, бо вы не дазволілі Езусу нарадзіцца ў вашым жыцці. Шукайце Яго, маліцеся, і Ён аддасца вам як дзіця, якое з'яўляецца радасцю і супакоем. Я з вамі і малюся за вас. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Сёння я заклікаю вас да малітвы. Няхай малітва будзе суцяшэннем для вашай душы, бо плёнам малітвы з'яўляецца радасць, прабачэнне, даванне сведчання пра Бога праз вашае жыццё. Дзеткі, калі вы поўнасцю адданыя Богу Ён будзе клапаціцца аб ўсім і дабраславіць вас, і вашыя ахвяры будуць мець сэнс. Я з вамі і благаслаўляю ўсіх вас мацярынскім благаслаўленнем. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Сёння я заклікаю вас маліцца у маіх намерах, каб я дапамагала вам. Дзеці, маліцеся на ружанцы і разважайце над таямніцамі ружанца, бо вы таксама праходзіце праз радасць і боль у сваім жыцці. Такім чынам вы ператворваеце [ружанцовыя] таямніцы ў сваё жыццё, бо жыццё з'яўляецца таямніцай, пакуль вы не аддасце яго ў рукі Бога. Так вы спазнаеце вопыт веры Пятра, які сустрэў Езуса і Дух Святы напоўніў яго сэрца. Дзеткі, і вы пакліканы даваць сведчанне жывучы любоўю, якою Бог акружае вас штодзень праз маю прысутнасць. Таму, дзеткі, будзьце адкрытыя і маліцеся сэрцам з верай. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Маліцеся, працуйце і з любоўю сведчыце пра Валадарства Нябеснае, каб вам было б добра тут, на зямлі. Дзеткі, Бог дабраславіць вашу працу памножыўшы яе ў сто разоў, будзьце сведкамі ў народах, душы няверуючых адчуюць ласку навяртання, і Нябёсы будуць удзячныя за вашы намаганні і ахвяры. Дзеці, сведчыце з ружанцам у руцэ, што належыце мне і вырашыцеся на святасць. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Любыя дзеткі! Маім заклікам да вас з'яўлецца малітва. Няхай малітва стане для вас радасцю і вянком, які злучае вас з Богам. Дзеці, прыйдзе спакуса, а вы не будзеце моцныя, і грэх авалодае вамі, але калі вы належыце мне- пераможаце, бо вашым прытулкам будзе Сэрца майго Сына Езуса. Таму, дзеці, навяртайцеся да малітвы, пакуль малітва не стане для вас жыццём днём і ноччу. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Дзякую Богу за кожнага з вас. Дзеткi, я асабліва дзякую вам, што адказалі на мой заклік. Я рыхтую вас да новых часоў, каб вы былі моцнымі ў веры і пастаяннымі ў малітве, каб праз вас Святы Дух мог дзейнічаць і абнаўляць аблічча зямлі. Я малюся з вамі за мір, які з'яўляецца самым каштоўным дарам, хоць шатан хоча вайны і нянавісці. Дзеці, будзьце маімі выцягнутымі рукамі і з гонарам ідзіце з Богам. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! У гэты трывожны час я заклікаю вас, каб мелі большы давер да Бога, Айца вашага Нябеснага, які паслаў мяне, каб прывесці вас да Яго. Адкрыйце свае сэрцы на дары якія Ён хоча даць вам і ў цішыні сэрца пакланяйцеся майму Сыну, Ісусу, Які аддаў Сваё жыццё, каб вы жылі ў вечнасці, да якой хоча вас весці. Няхай вашай надзеяй будзе радасць спаткання з Найвышэйшым у жыцці штодзённым. Таму я заклікаю вас: не пагарджайце малітвай, таму што малітва творыць цуды. Дзякуй вам, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Сёння я заклікаю вас да новага жыцця. Не мае значэння колькі гадоў вам, адчыніце вашы сэрцы Езусу, які пераменіць вас у гэты час ласкі, і вы як прырода будзеце адраджацца да новага жыцця ў Божай любові і адкрыеце вашы сэрцы для неба і рэчаў нябесных. Я ўсё яшчэ з вамі бо Бог з міласці да вас мне дазволіў. Дзякуй вам, што адказалі на мой заклік. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`